Ноч музеяў у Браславе анлайн
Паважаныя сябры! Музеi Браслава далучаюцца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў 2020». Мерапрыемства «Ціхая ноч» адбудзецца на базе музея традыцыйнай культуры ў рэжыме анлайн-трансляцыі 16 мая.
У праграме:
- Выстава фотаработ Альфрэда Мікуса «Беларускія прыгажуні»;
- Майстар-класы па вырабе жаночых упрыгожванняў;
- Адкрыццё персанальнай выставы Аліны Трукан «Мае сны»;
- Музыкальны падарунак Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў «Гукі вясны».
Сачыце за намі ў рэжыме анлайн-трансляцыi ў нашых акаўнтах Інстаграм: muzei_braslawa i Вконтакте: vk.com/muzei_braslawa.