Фэст Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе
20-21 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў, паведамляе Сatholic.by.
У межах Браслаўскага фэсту зноў адбудзецца традыцыйная працэсія з абразом вакол Замкавай гары, якая ў мінулым годзе не праводзілася з-за пандэміі.
Праграма ўрачыстасцяў
Пятніца, 20 жніўня
18.30 – ружанцовая малітва
19.00 – святая імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі)
20.45 – вечар арганнай музыкі (выканаўца Кацярына Нікалаева, Мінск)
21.30 – набажэнства ў гонар Маці Божай ва ўсходнім абрадзе
22.30 – малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом (будуць зачытвацца пададзеныя інтэнцыі)
23.15 – ружанцовая малітва, працэсія з абразом Маці Божай і свечкамі па вуліцах горада
Субота, 21 жніўня
0.00 – святая імша перад абразом Маці Божай (цэлебруе біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB)
9.00 – гадзінкі аб беззаганным зачацці НПМ
9.35 – ружанцовая малітва
11.00 – урачыстая святая імша на палявым алтары (цэлебруе Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец)
Арганізацыйныя заўвагі
- У сувязі з пандэміяй каранавірусу арганізаваныя пілігрымкі і начное чуванне не праводзяцца.
- У касцёле будзе магчымасць запісаць інтэнцыі на святыя імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.
- Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, арганізатары просяць памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.