«Фэст экскурсаводаў – 2019» у Браславе
«Фэст экскурсаводаў» – гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка).
Галоўная задума фэста – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.
Экскурсія ў Браславе адбудзецца ў выглядзе інтэлектуальнай гульні фармату “quiz”. Удзельнікам прапануецца паспрабаваць свае сілы не толькі ў веданні гісторыі Браслаўшчыны, але і праверыць свае логіку і знаходлівасць. Усё ў класічных традыцыях “квізу”: размінка, тур пытанняў, тур “карцінкі”, “медыя”, тэматычны і бліц. Новыя веды, дух спаборніцтва і добрую атмасферу гарантуем!