Опубликовано: 05 марта 2014, 12:30
63

Маладзечанская «Бірута» саступіла «Камунальніку» з Магілёва (ФОТА)

1-2 сакавіка маладзечанская «Бірута» у рамках жаночага чэмпіянату Беларусі прымала на сваёй пляцоўцы (спартыўна-забаўляльны цэнтр) каманду «Камунальнік» з Магілёва.

Партал Край.бай анансаваў гульню.

Сезон 2013/2014 маладзечанкі завяршылі на трэцім месцы дывізіёна «В». Сёлета на фінішы чэмпіянату ім упершыню было дадзена права памерацца сіламі ў 1/8 фіналу (стадыя плэй-оф) з аўтсайдарамі дывізіёна «А». Адзін з іх – «Камунальнік», піша “Маладзечанская газета”.

Изображение 1

Нягледзячы на тое, што ў складзе магілёўскай каманды гуляюць больш вопытныя спартсменкі, майстры і кандыдаты ў майстры спорту, маладзечанкі выглядалі дастойна і змагаліся за перамогу да апошняга ачка.

Изображение 2

Дзве сустрэчы, як і прадугледжваецца правіламі, згулялі сапернікі. У суботу, 1 сакавіка, гаспадары пачыналі гульню ўпэўнена і нават вялі ў ліку. Але да канца першай партыі не змаглі ўтрымаць ініцыятыву і прайгралі з розніцай у 6 ачкоў. У другой і трэцяй партыях госці таксама былі мацнейшымі і выйгралі з лікам 3:0.

Изображение 3

Наступная сустрэча, 2 сакавіка, праходзіла больш напружана. У першай партыі пры ліку 25:25 маладзечанкі мелі ўсе шанцы перамагчы. Аднак каманда прайграла.

Як піша газета, дзяўчатам не хапіла падтрымкі – у час правядзення матчаў трыбуны былі амаль пустымі.

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Паводле «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

В деревне Таборы Минского района задержаны 7 иностранцев, которые сортировали овощи, хотя должны были работать в такси
Сотрудники управления по гражданству и миграции УВД Миноблисполкома совместно с коллегами из Минского РУВД в ходе проверки рыночного комплекса «Новый Лебяжий» (деревня Таборы) в одном из закрытых павильонов выявили 7 граждан Туркменистана, выполнявших работу по сортировке овощей в нарушение законодательства о внешней трудовой миграции.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.