Опубликовано: 04 сентября 2013, 10:01
42

Новы касцёл асвяцілі ў п. Беразінскае на Маладзечаншчыне 31 жніўня (ФОТА)

Святочную імшу цэлебраваў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Сучасная гісторыя парафіі Божага Цела пачалася ў маі 2005 года. 7 ліпеня адбылася дзяржаўная рэгістрацыя парафіі ў пасёлку Беразінскае. Багаслужэнні праходзілі ў падвале трохпавярховага дома па вуліцы Кастрычніцкай. У 2009 годзе пачалося будаўніцтва будынку касцёла. Узвядзенне сценаў і даху было завершана ў 2011 годзе. Цалкам будаўніцтва касцёла завяршылася летам гэтага года. Напярэдадні ўрачыстасці была добраўпарадкаваная тэрыторыя каля касцёла.

31 жніўня ў Беразінскае з’ехаліся госці са шматлікіх парафій Беларусі, а таксама з Польшчы, Літвы, Канады. Прыехалі прадстаўнікі райвыканкама і райсавета Маладзечанскага раёна, Гарадзілаўскага сельсавета. Прадстаўнікі праваслаўнай і пратэстанцкай царкваў. Вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій.

Распачалася ўрачыстасць з сустрэчы мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і святочнага ўвахода ў будынак касцёла. Словы прывітання і падзякі сказаў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец. Ён уручыў арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу і пробашчу парафіі айцу Сяргею Бараўнёву кветкі і падарункі.

Затым распачалася Святочная імша, на якой арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў алтар, а дэкан Маладзечанскага дэканата ксёндз-пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі асвяціў сцены новага касцёла.

“Грамадству патрэбен добры чалавек, выхаваны на хрысціянскіх традыцыях. Бо веруючы чалавек – гэта не толькі член касцёла, гэта таксама і член нашага грамадства. І грамадства будзе такім, якім будзе чалавек. А касцёл выхоўвае чалавека, каб ён любіў Бога, любіў бліжняга, быў міласэрны”, – падкрэсліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасля заканчэння святочнай імшы перад касцёлам адбыўся канцэрт духоўных спеваў, падрыхтаваны каталіцкімі і пратэстанцкімі вернікамі.

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 9

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Валерый ТРАЦЯК
Фота аўтара

Читайте также

Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.