Опубликовано:
13

На Вілейшчыне католікі Куранца атрымалі будынак для капліцы (ФОТА)

Напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога католікам в. Куранец Вілейскага раёна быў перададзены будынак былой калгаснай канторы для размяшчэння ў ім капліцы.

Гэта гістарычнае месца, бо менавіта тут знаходзіўся драўляны касцёл, які яшчэ памятаюць старэйшыя жыхары вёскі. Пасля вайны ён быў знішчаны, і на яго фундаменце пабудавалі калгасную кантору, паведамляе catholic.by.

26 кастрычніка 2007 года ў в. Куранец была зарэгістравана парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, а 26 верасня 2011 г. яе адміністратарам быў прызначаны кс. Аляксандр Барыла.

28 мая католікі Куранца сабраліся ў перададзеным будынку, каб адзначыць парафіяльную ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Святая Імша распачалася спевам гімну «Te Deum», у якім парафіяне дзякавалі Богу за ласку адраджэння веры.

Изображение 1Изображение 2Изображение 3Изображение 4Изображение 5Изображение 6Изображение 10Изображение 7Изображение 8Изображение 9

Па матэрыялах catholic.by

Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
смотреть другие новости рубрики »

Добавить комментарий

Имя (обязательно) Email (обязательно) Год
Отправить
Правила размещения комментария