Абноўленая ПРАГРАМА фестывалю песні і паэзіі "Маладзечна-2014"
ХІV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2014” пройдзе ў Маладзечне 13-14 чэрвеня.
ПРАГРАМА
ХІV Нацыянальнага фестывалю
беларускай песні і паэзіі
“Маладзечна – 2014”
Першы дзень (13 чэрвеня)
Палац культуры г. Маладзечна
12.00 – ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Амфітэатр
20.00 – Урачыстае адкрыццё ХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2014”.
– III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
– Канцэрт “70 год Перамогі”. Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь,
лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.
– Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
– Феерверк.
Другі дзень (14 чэрвеня)
Канцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў
11.00 – Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
Малая зала Палаца культуры г. Маладзечна
14.00 – паэтычная гасцёўня “Каб любіць Беларусь…” з удзелам беларускіх паэтаў.
Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна
16.00 – канцэрт сучаснай беларускай песні “Песня мая” з удзелам беларускіх кампазітараў, паэтаў, вядомых выканаўцаў краіны.
Чысцінскі сельскі дом культуры Маладзечанскага раёна
18.00 – Гала-канцэрт беларускай эстраднай песні ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
Цэнтральная плошча
19.00 – Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Міхаіл Дрынеўскі.
Амфітэатр
21.00 – Закрыццё ХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2014”.
– Гала-канцэрт “Спадчына песняроў”, прысвечаны 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.
13 чэрвеня (з 15.00 да 19.00), 14 чэрвеня (з 13.30 да 19.00) працуюць:
Цэнтральная пляцоўка “Я песняй услаўляю Беларусь” – канцэртная праграма творчых калектываў г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна (Цэнтральная плошча);
Пляцоўка “Свет дзяцінства” – гульнёва-забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей (гарадскі парк);
“Купляйце беларускае” – выставы-продажы тавараў народнага спажывання (Цэнтральная плошча, вул. Прытыцкага і вул. Віленская).
Увага! У праграме могуць адбывацца змены.
Усе навіны фестывалю – у спецыяльнай рубрыцы партала Край.бай.
Інфармацыя прадастаўлена Край.бай інфармацыйным аддзелам Палаца культуры Маладзечна