110-годддзе з дня нараджэння мастачкі Ядвігі Раздзялоўскай будуць адзначаць 2 сакавіка ў Маладзечне
Асоба маладзечанскай мастачкі Ядвігі Раздзялоўскай (1902-1992) у гісторыі горада знакавая.
Як расказаў Kraj.by маладзечанскі мастак Кастусь Харашэвіч, жывапісу Ядвіга Раздзялоўская вучылася ў Варшаве. Большую частку жыцця пражыла ў Маладзечна, дзе праславілася як таленавіты аўтар жывапісных палотнаў і нацюрмортаў. Дзякуючы яе намаганням у горадзе паўстала сапраўднае мастацкае жыццё, творчы асяродак. У яе студыі збіраліся мастакі, цікаўныя да культуры людзі. Дзякуючы яе высілкам Маладэчна мае цэлы шэраг выбітных мастакоў.
Вечарына пачнецца ў 17.00 у малой зале Маладзечанскага Палаца культуры. У праграме - прэзентацыя фільма пра Ядвігу Раздзялоўскую, адкрыццё выставы яе твораў.
Сяргей ЛЕСКЕЦЬ