Опубликовано: 25 февраля 2013, 19:19
94

Віцебскі каталіцкі біскуп Уладзіслаў Блін падаў прашэнне аб адстаўцы

Папа Рымскі Бенядзікт XVI прыняў прашэнне.

25 лютага 2013 года Папа Бенядзікт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401 §2 Кодэкса Кананічнага Права, паведамляе афіцыйны партал Каталіцкага Касцёла на Беларусі.

Адначасова Святы Айцец прызначыў Апостальскім адміністратарам sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis Віцебскай дыяцэзіі ксяндза прэлата Францішка Кіселя, да гэтага Генеральнага вікарыя той жа дыяцэзіі.

Канон 401 §2 Кодэкса Кананічнага Права гаворыць, што «дыяцэзіяльнаму біскупу, які па слабасці здароўя ці іншай важнай прычыне будзе не цалкам здольны выконваць свае абавязкі, настойліва прапануецца падаць просьбу аб адстаўцы».

Даведка. Біскуп Уладзіслаў Блін нарадзіўся 31 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Влацлаўку і 25 мая 1980 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.

У 1989 г. вярнуўся ў Беларусь, на гістарычную радзіму сваіх бацькоў, пачаў працаваць пробашчам катэдральнага касцёла Унебаўзяцця НПМ у Магілёве, дзе ў 1992 г. заснаваў Міжнародны экуменічны фестываль «Магутны Божа».

У 1998 г. атрымаў ступень доктара тэалагічных навук.

13 кастрычніка 1999 г. дэкрэтам папы Яна Паўла ІІ прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка.

14 чэрвеня 2006 г. абраны Намеснікам Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. З’яўляецца старшынёй Экуменічнай камісіі, а таксама Камісіі агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.

Читайте также

Тренер ФК «Вилия» его талисман? Вилейчане обыграли ФК «Юность» со счетом 4:1
Футболисты ФК «Вилия» прервали серию поражений. 22 июня в домашнем матче вилейчане обыграли ФК «Юность» из Мяделя со счетом 4:1.
В Сморгони гуляют медведи, циркачи и артисты. Чем удивляет фестиваль «Сморгонские баранки»?
Сегодня, 28 июня, в Сморгонь съехались гости не только из разных уголков Беларуси, но и из России. Приезжих и местных жителей объединил фестиваль-ярмарка «Смаргонскія абаранкі».
Пенсионер утонул в колодце на участке в Воложинском районе
Вечером 27 июня в деревне Татары Воложинского района Минской области произошло трагическое ЧП.