Опубликовано: 01 июля 2016, 12:10
97

Узнагароды Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі можна ўбачыць у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі

З 4 ліпеня па 15 жніўня ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі будзе працаваць выстава "Узнагароды краін свету" з фондаў Тракайскага гістарычнага музея.

Выстава "Узнагароды краін свету" арганізавана пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. На ёй будзе прадстаўлена больш за 120 ордэнаў і медалёў з 41 дзяржавы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерык, а таксама ўзнагароды Літоўскай Рэспублікі.

Вось некаторыя з іх: Зорка ордэна Леапольда I-II ступені, Ордэн Белага льва V ступені, Зорка Літоўскай дыпламатыі, Ордэн Белага арла на стужцы I ступені, Рыцарскі крыж ордэна Вітаўта Вялікага і іншыя. 

Выстава будзе працаваць з 4 ліпеня па 15 жніўня. Адкрыццё запланавана на 3 ліпеня ў 15.00.

Сяргей ЮРЭВІЧ па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай навуковым супрацоўнікам музея Дзінай ШЧУРОЎСКАЙ

Читайте также

Двух пенальти нам мало. ФК «Молодечно» в выездной игре с «Минском» реализует два 11-метровых, но очков домой не везет
Футбольный клуб «Молодечно» 13 апреля сыграл с «Минском» на стадионе соперника. Зелено-белые подопечные главного тренера Александра Храпковского потерпели поражение со счетом 2:3, забив оба своих гола с 11-метровой отметки.
В горящей квартире в Поставах пожарные нашли на полу женщину без сознания и спасли ей жизнь
Квартира горела вечером 18 апреля в Поставах на Советской улице. Сотрудники МЧС в коридоре обнаружили 55-летнюю хозяйку без сознания, вынесли ее на свежий воздух и передали медикам.
Узнали, где можно бесплатно проконсультироваться у юриста 24 апреля
Профсоюзные юристы 24 апреля бесплатно проконсультируют жителей Минской области. Обратиться можно с вопросами, связанными с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.