Опубликовано: 12 октября 2015, 12:08
72

Ракавіны марскіх жывёл, якія жылі мільёны гадоў таму, знайшлі на мармуровых плітах храма ў Глыбокім (ФОТА)

Будаўніцтва касцёла і кляштара кармелітаў босых у Глыбокім вялося ў сярэдзіне ХVII стагоддзя. Архіўныя крыніцы і інвентары касцёла ўзгадваюць той факт, што храм з самага пачатку меў мармуровую падлогу.

Пра надзвычай цікавую знаходку ў царкве Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў Глыбокім расказаў краязнаўца Юрый Калбасіч, паведамляе 9 кастрычніка сайт газеты "Веснік Глыбоччыны".

Сёння з упэўненасцю можна сцвярджаць, што матэрыял для падлогі Глыбоцкага кармеліцкага касцёла (сучасны будынак праваслаўнай царквы) завезлі са Швецыі. “Шведскі камень”, “шведскі мармур”, “lapis sueticus”, “шведская падлога” або “вазаўская падлога” – назва папулярнага і вельмі дарагога каменя, які быў распаўсюджаны на нашых землях у XVI-XVIII стст. Трапіў ён са Скандынаўскага паўвострава, а менавіта – са Швецыі, адсюль і такая назва. У нас такі камень заказвалі ў асноўным магнаты, заможная шляхта і каталіцкія ордэны. У шведскіх каменяломнях пароду калолі на квадратныя кавалкі ад 20 да 55 см (у залежнасці ад заказу) і паліравалі. Затым гатовы матэрыял дастаўлялі ў порт Гданьска, адкуль развозілі па ўсёй Еўропе. Гэтым каменем аздабляліся капліцы, касцёлы, надмагільныя пліты. Дарэчы, ім аздоблена падлога былых езуіцкага і бернардынскага касцёлаў у Гродна. Заказ на “шведскі мармур” зрабілі і кармеліты ў Глыбокім.

Камень, які мае асадкавае паходжанне і адносіцца да ардавікскага перыяду палеазойскай эры, утварыўся прыкладна 450 млн. гадоў таму назад. Важнай прыкметай пароды з’яўляецца прысутнасць палеазаалагічных акамянеласцяў, галоўным чынам галаваногіх малюскаў Ortoceras (ортацэрас) i Endoceras (эндацэрас). Гэтыя вымершыя малюскі мелі конусападобную выцягнутую ракавіну, даўжыня якой у асноўным не перавышала 30 см.

Изображение 2

Убачыць ракавіны марскіх жывёл, якія насялялі нашу планету мільёны гадоў таму назад, можна на мармуровых плітах праваслаўнага храма нашага горада.

Изображение 1

Паводле сайта газеты "Веснік Глыбоччыны"

Читайте также

В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.
Фестивальное лето в Молодечно начнется под аккомпанемент духовых оркестров
Старт насыщенной программе XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2025» даст Областной фестиваль духовой музыки «Майскі вальс», который состоится 10 июня в самом сердце Молодечно – на Центральной площади.
50-летний мужчина пропал в Молодечненском районе. По одной из версий, его увезли в Россию
Неделю нет сведений о 50-летнем жителе деревни Дуброво Олехновичского сельсовета Молодечненского района Сергее Богаче. Племянница пропавшего мужчины предполагает, что дядю с его же согласия увезли в Россию на заработки. Об этом говорят в Дуброво.