Адкажы на пытанні і атрымай магчымасць выйграць квіткі на фестываль «Маладзечна-2018»
ХVІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2018» пройдзе 8-9 чэрвеня.
Асноўныя мерапрыемствы фестывалю будуць прымеркаваны да Года малой радзімы і 80-годдзя Міншчыны, а таксама творчасці народнага артыста СССР і Беларусі Ігара Лучанка.
Жыхароў і гасцей горада падчас фестывалю чакае мноства цікавых мерапрыемстваў: сустрэчы з паэтамі, дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі, а таксама выстаўкі, спектаклі, канцэрты акадэмічнай і джазавай музыкі, мастацкі пленэр і інш.
Партал kraj.by прапануе сваім чытачам выйграць квіткі на ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2018», якое пройдзе 8 чэрвеня на сцэне Летняга амфітэатра ў 21.30. А таксама квіток на спектакль «Кар’ера доктара Рауса» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, які адбудзецца 9 чэрвеня ў 18.00 у Палацы культуры.
Умовы розыгрышу:
– правільныя адказы на пытанні неабходна даслаць на электронную пошту spec2@kraj.by і пазначыць КАНТАКТНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ для сувязі з Вамі;
– нельга дасылаць больш за адно пісьмо з адной і той жа паштовай скрыні;
– у тэме пісьма АБАВЯЗКОВА пазначыць «Маладзечна-2018».
Карыстальнік, які трэцім па ліку дашле правільныя адказы, атрымае квіток на спектакль, а сёмы – 2 квіткі на ўрачыстае адкрыццё фестывалю.
Пытанні:
1) У якім годзе прайшоў І Рэспубліканскі фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?
2) Пералічыце гады, у якія праводзіўся фестываль (ад пачатку і да нашага часу).
3) У які горад у 1995 г. пераехаў фестываль?
4) Назавіце імя беларускага дзеяча, гісторыя якога распавядаецца ў спектаклі «Кар’ера доктара Рауса».
5) Напішыце назву песні Ігара Паліводы, якая многія гады з’яўлялася гімнам фестывалю.
Чакаем Вашых адказаў!
Дана ЗАКРЭЎСКАЯ
Усе навіны фестывалю – у спецыяльнай рубрыцы партала kraj.by