Опубликовано: 07 апреля 2016, 09:50
148

Алена Пішчака пра Вялікдзень у сваёй сям’і: Я прадаўжальніца традыцый сваіх продкаў

Я так люблю святы. Люблю ўсе святы. Люблю з дзяцінства. А дзяцінства маё прайшло ў вёсцы Алешчыняты Валожынскага раёна, з бабуляй і дзядулем.

Яны былі вельмі гасціннымі людзьмі. Любілі пачаставаць усіх, хто заходзіў у хату. І я ў гэтым прымала самы актыўны ўдзел: з задавальненнем насіла талеркі з вясковымі прысмакамі на стол.                                          

У дзіцячую памяць назаўсёды ўрэзаліся сена на стале на Каляды, валачобныя песні пад акном на Вялікдзень, галінкі бярозкі ў брамцы на Сёмуху, вогнішча  на Купалле…                                                                           

Пазней ужо кожны са сваёй сям’ёй у любое надвор’е прыязджалі на святы ў вёску. Ніколі не забуду велікодны водар у бабулінай і дзядулевай хаце! Пах пірагоў, вэнджанага мяса, свежага хрэну… А якія светлыя і шчаслівыя твары былі ў маіх родных людзей! Гэта цяпло сагравае мяне і па сённяшні дзень.

Я ўжо мама дваіх дзетак. І як удзячная ўнучка, як сапраўдная беларуска проста не маю права на абыякавасць і раўнадушша. Я прадаўжальніца традыцый сваіх продкаў.

Да Вялікадня мы рыхтуемся задоўга да самаго свята. А дакладней – з дня нараджэння маіх дзетак. У першыя гады іх жыцця наведваемся на Дзяды і на Радаўніцу на могілкі маіх дарагіх бабулі і дзядулі, а таксама на могілкі прабабуль і дзядуль. Вырасшы на вясковым каларыце, на мудрасці вясковых людзей, упітаўшы ў сябе дух продкаў, я адчуваю сябе ў гэтым жыцці ўпэўнена і надзейна.

Перад святам мы хадзілі з Мікіткам у касцёл, наведвалі бібліятэку і бралі там чытаць кнігі пра Вялікдзень. Таму ён сам так старанна рыхтаваў падарункі сваім стрыечным брацікам і сястрычцы. А гадавалая Маша яму ў гэтым дапамагала. Праўда, перабіла палову яек, якія бабуля з Мікіткам упрыгожвалі рознымі дэкаратыўнымі рэчамі. Але, як наша маленькая памочніца охала-ахала, гледзячы на ўпрыгожанае велікоднае акно!

Прачнуліся мае дзеткі ў нядзелю вельмі рана. Мікітка баяўся праспаць ад’езд у вёску. Спачатку яны памыліся вадзічкай, у якой ляжала асвечанае яечка. Вельмі старанна брацік націраў шчочкі свянцоным яечкам сваёй сястрычцы, каб тая расла прыгажуняй.

Раніца ў нядзельку

Изображение 3

І вось наша чароўная вёсачка. Успомніліся радкі:

Мы прыедзем у родную вёску,

Дзе бярозы вяснова шумяць,

Пагукаем бабулю і дзеда,

Ды не выйдуць яны сустракаць.

Але сустрэў нас мой дзядзька Казік, які, выйшаўшы на заслужаны адпачынак, пераняў справу дзеда: завёў гаспадарку і з галавой акунуўся ў вясковае жыццё. Зноў той жа напаўзабыты водар свята, тыя ж вясковыя стравы, якія рыхтуюцца з размахам, ад усёй душы.

Людзі, едзьце на свята ў вёску! Вы яго там абавязкова знойдзеце! Мы не толькі здаволіліся смачнай велікоднай ежай, мы святкавалі: хадзілі ў жакі з прыгожымі карзінкамі, якія сплялі і ўпрыгожылі самі, гулялі ў біткі, загадвалі загадкі, качалі ў начоўцы яйкі, прыбіралі ядловец яйкамі-муляжамі, якія рыхтавалі з дзеткамі амаль паўгода, танцавалі з яйкамі на капелюшах – яйка павінна было утрымацца на галаве як мага даўжэй.

Маленькія жачкі

Изображение 2

Насвяткавалася

Изображение 1

Неўпрыкмет пачало вечарэць, пара збірацца ў горад. Са слязамі запіхваем дзяцей у машыну. Яны патрабуюць працягу свята. А нам, дарослым, не хапае валачобных песень. Іх спяваюць на другі дзень Вялікадня. Другога дня няма. Заўтра на работу. Шкада. Вось так і забываюцца традыцыі нашых продкаў.

Нас праводзілі дзядзька Казік і цёця Ларыса, напакаваўшы сумкі вясковымі гасцінцамі. Я глядзела на іх светлыя твары, на спрацаваныя рукі, і перад вачыма паўставалі з нябыту вобразы дзеда Віці і бабулі Рэні. Дзякуй вам, мае родныя, не толькі за свята, а за захаванне памяці, за адраджэнне традыцый, за працяг вечнага жыцця.

Надыхаўшыся свежым паветрам, мае маленькія жачкі ўсю дарогу дамоў смачна спалі. Спадзяюся, што кожны іх пражыты дзень, праведзены сярод блізкіх людзей, насычаны радасцю свята, дазволіць ім вырасці добрымі, спагадлівымі і міласэрнымі людзьмі.

Алена Пішчака

О конкурсе «Пасха в нашей семье»

Конкурс стартовал на портале 24 марта. Наши читатели пишут нам, как в их семье празднуют Пасху, рассказывают о семейных традициях, связанных с этим праздником, делятся рецептами куличей, пирогов и других блюд, которые готовят на Пасху в нашем регионе, шлют соответствующие фотографии.

Авторов пяти лучших писем ждут ценные призы: мультиварка, утюг, сертификат на 1 млн рублей, тур выходного дня на четырех человек, поездка в Вильнюс на двоих.

Напоминаем, что письма с пометкой «Конкурс» мы принимаем на адрес электронной почты news3@kraj.by. В этом году православную Пасху будут праздновать 1 мая. Поэтому работы (как от католиков, так и от православных) мы принимаем до 19 мая. У Вас еще есть время поделиться своим рецептом или семейной историей!

Подробные условия участия можно посмотреть ЗДЕСЬ.

Партнерами конкурса являются:

Туристическая компания «Подбор тура.by» в Молодечно зарекомендовала себя на рынке туристического бизнеса как устойчиво развивающаяся компания, поэтому с каждым годом благодарных туристов становиться все больше. Мы работаем только с проверенными туроператорами и поможем вам с вылетом на отдых из Минска, Москвы, Киева, Вильнюса и Варшавы. Мы сможем подобрать для вас наилучший вариант отдыха, самый выгодный вариант перелета и поможем в открытии однократных и многократных виз.

Телефоны: 8 (044) 764-44-67, 8 (029) 552-25-64, 8 (0176) 77-42-81.

ЧП «Престиж Холидейс»
УНП 691514675

ДРОЦ «Надежда» предлагает санаторно-курортное лечение и оздоровление, оздоровительно-образовательные программы для детей, туры выходного дня, а также проведение семейного, корпоративного отдыха, семинаров и конференций. Мы оказываем и других виды платных услуг на базе центра и его структурных подразделений по доступным ценам. Находимся рядом с Вилейским водохранилищем.

Мы всегда рады гостям и готовы к сотрудничеству! Подробная информация по телефонам: 8 (01771) 7-65-88, 8 (029) 143-49-72.

 Белорусско-германское СООО ДРОЦ «Надежда»
УНП 100341872

ТЦ «Модуль» расположен по адресу: г. Молодечно, ул. В. Гостинец, 143Б. Он включает в себя офисные помещения (3-5 этажи), торговые площади (1-2 этажи), ресторан, боулинг, дискотеку.

Торговый центр работает по будням с 10.00 до 19.00, по выходным и праздничным дням с 10.00 до 17.00.

По вопросам аренды офисных, торговых, складских помещений и размещения рекламы в ТАЦ «Модуль» обращайтесь по телефонам: 8 (029) 630-02-50, 8 (0176) 74-57-40.

ТАЦ «Модуль»
УНП 690320829

Компания «Элькватро» более 10 лет изготавливает по индивидуальным заказам встроенную и корпусную мебель. Мы с удовольствием оперативно и качественно поможем реализовать в мебели ваши смелые и нестандартные идеи.

Вы можете посетить наш салон-магазин в Минске по улице Селицкого, 69. Он открыт по будням с 9.00 до 19.00, в субботу с 10.00 до 15.00.

Подробная информация по телефонам: 8 (029) 263-79-89, 8 (033) 691-26-95. Телефон представителя нашей компании в Вилейке: 8 (029) 766-79-21.
Наш e-mail: L-Q.BY@mail.ru.

ЧП «Элькватро»
 УНП 191665184

Магазин «Шторы & Карнизы» в Молодечно предлагает широкий ассортимент портьерных и декоративных тканей высокого качества по приемлемым ценам, а также различные аксессуары и шторную фурнитуру (кисти, подхваты, карнизы и многое другое). Сделать правильный выбор вам всегда поможет квалифицированный персонал.

Фирменный магазин расположен по адресу: В. Гостинец, 159. По всем вопросам обращаться по телефону 8 (029) 651-55-66.

ЧТПУП «АртСтильДекор»
УНП 691512524

Все вопросы по участию в конкурсе «Пасха в нашей семье» вы можете задать по телефону 8 (0176) 76-79-49.

Край.бай

Читайте также

Крыша бани сгорела ночью в Поставском районе
В деревне Муляры Поставского района сегодня ночью, 20 декабря, горела баня на частном подворье. Крыши больше нет. 55-летняя хозяйка находилась дома и не пострадала.
В Минской области появился чат-бот ЖКХ, в котором можно внести свои предложения
Официальный телеграм-канал государственного объединения «Жилищно-коммунальное хозяйство Минской области» сообщил о том, что вопросы по работе организаций ЖКХ Минщины можно присылать в чат-бот.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.