Опубликовано: 24 мая 2016, 11:41
47

Конкурс, феерверк і ды-джэі. Фестываль "Звіняць цымбалы і гармонік" адбудзецца ў Паставах 10-12 чэрвеня (праграма)

Традыцыйны Міжнародны фестываль "Звіняць цымбалы і гармонік" будзе доўжыцца тры дні. У праграме запланаваныя конкурс выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?”, выставы, горад майстроў і забаўляльная праграма для моладзі з удзелам лепшых ды-джэяў Віцебскай вобласці.

Праграму свята апублікаваў сайт газеты "Пастаўскі край".

Праграма ХІХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік"

10 чэрвеня (пятніца)

11.00-13.00 Літаратурнае свята “Пакуль пяём на роднай мове мы, жыве зямля бацькоў, жыве Радзіма”. Канцэртная зала па вул. Чырвонаармейскай.

10.00-12.00 Спартыўныя спаборніцтвы. Га­радскі стадыён.

15.00 Адкрыццё фотавыставы А. Чалея і выставы жывапісу І. Атрахімовіча “Пастаўшчына – мая любоў”. Выставачныя залы Дома рамёстваў.

19.00-20.30 Канцэрт-віншаванне да 25-годдзя з дня стварэння заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Паазер’е” з удзелам замежных творчых калектываў. Дом культуры па вул. Станкевіча.

11 чэрвеня (субота)

14.00-20.00 “Горад майстроў” з удзелам народных майстроў Віцебскай вобласці. Плошча імя Леніна.

16.00-20.00 “Пастаўшчына гасцінная”. Агляд-конкурс сельскіх падворкаў. Плошча імя Леніна.

15.00-18.00 Традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?”. Дом культуры па вул. Станкевіча.

17.00-17.30 Адкрыццё музейнай выставы, прысвечанай 230-годдзю з дня нараджэння графа К. Тызенгаўза і 200-годдзю Пастаўскага арніталагічнага музея. Палац Тызенгаўзаў.

17.30-18.30 Тэатралізаванае прадстаўленне “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб” з удзелам калектываў старадаўняй музыкі. Усходні фасад палаца Тызенгаўзаў.

20.00-21.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Плошча імя Леніна.

21.30-23.00 Музычна-тэатралiзаванае прадстаўленне “Пастаўскі баль”. Плошча імя Леніна.

23.00-24.00 Канцэрт эстраднага выканаўцы Сашы Нэма. Плошча імя Леніна.

24.00 Святочны феерверк. Плошча імя Леніна.

00.15-02.00 Забаўляльная праграма для моладзі з удзелам лепшых ды-джэяў Віцебскай вобласці. Плошча імя Леніна.

12 чэрвеня (нядзеля)

9.30-11.00 Канцэрт класічнай музыкі. Пастаўскі касцёл.

10.00-15.00 Выстава-продаж вырабаў народных майстроў Віцебскай вобласці. Гарадскі парк.

12.30-13.00 Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю. Плошча імя Леніна – гарадскі парк.

13.00-15.00 Заключны гала-канцэрт удзельнікаў ХІХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Гарадскі парк.

Як праходзілі такія святы ў мінулыя гады, можна паглядзець у спецыяльнай рубрыцы партала Край.бай.

Па матэрыялах сайта газеты "Пастаўскі край"

Читайте также

Пенсионер приехал из Нарочи на дачу в Поставский район и увидел, что его дачный дом выгорел изнутри
Дачный дом выгорел внутри в деревне Рамейки Поставского района. 69-летний хозяин обнаружил это 21 декабря, когда приехал к себе на дачу. В момент его приезда в доме уже ничего не горело.
«Лес растет независимо от доллара». На региональной ярмарке узнали, что елки в Молодечно не дорожают третий год, и глянули, чем еще торговали
В Молодечно на пешеходной улице Притыцкого 21 декабря прошла региональная Рождественская ярмарка. Молодечненский лесхоз продавал елки по цене трехлетней давности, Голиб торговал пятирублевым шашлыком и пловом, а продавец меда Олег сетовал, что ярмарке не хватило рекламы.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.