Опубликовано: 19 июня 2012, 11:58
34

Юбілейны фестываль “Браслаўскія зарніцы” прайшоў 15-17 чэрвеня (ФОТА)

Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” штогадова праходзіць на пачатку лета. Сюды збіраюцца не толькі госці з суседніх раёнаў і абласцей, але і замежныя дэлегацыі.

На 45-ты юбілейны год у Браслаў прыехалі прадстаўнікі Літвы, Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Азербайджана, Турцыі і Венесуэлы.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Дажджлівае надвор’е паўплывала на святкаванне. Часткова была зменена праграма: арганізатары адмянілі спартыўна-забаўляльную праграму, футбольны матч і выступленне творчых калектываў на пляцоўках горада ў першы дзень свята. У астатнім мерапрыемства прайшло, як планавалася.

Падрабязную праграму можна паглядзець ТУТ.

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

На працягу свята ладзіліся выступленні беларускіх і замежных музычных калектываў, працавалі дзіцячыя атракцыёны, горад майстроў, на цэнтральнай вуліцы ішоў гандаль, ладзіліся выставы прадпрыемстваў і арганізацый Браслаўшчыны, прайшлі начныя фолькдыскатэкі, спаборніцтвы па шахматах і выстава сабак.

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 14

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Падрабязнасці пра кожны дзень фестывалю чытайце на Край.by пазней.

Усе фота можна паглядзець ТУТ.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ



Читайте также

Начальник отдела ГАИ в Молодечно Илья Кулеш рассказал о вакансиях и кого приглашают на службу
Госавтоинспекция Молодечненского РОВД сообщает о том, что готова принять в свои ряды тех, кто хочет работать инспекторами ГАИ.
В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.