Опубликовано: 28 мая 2014, 13:04
47

У дзіцячым цэнтры «Надзея» пад Вілейкай паставілі сонечны калектар

Выкарыстанне сонечнай энергіі для нагрэву вады ў «Надзеі» пачалося яшчэ ў 2004 годзе.

Першы сонечны калектар быў усталяваны на будынку сталовай дзіцячага цэнтру, піша vialejka.info. З яго дапамогай ажыццяўляецца папярэдні нагрэў вады для патрэбаў кухні. Другі калектар (на гаспадарчым будынку) з'явіўся тры гады таму.

Апошняя ўстаноўка адрозніваецца ад першых дзвюх канструктыўна і па плошчы. У адрозненне ад першых плоскіх калектараў панэльнага тыпу, у новым (вакуумным) калектары трубкі, у якіх цыркулюе цепланосьбіт, размешчаны ўнутры вакуумнай колбы. Гэта дазваляе зменшыць страты цяпла.

Устаноўка змяшчае 45 элементаў, карысная плошча кожнага складае 2,4 кв. м. Агульная плошча калектара 126,4 кв. м. Для магчымасці размяшчэння калектара такой вялікай плошчы была абраная паверхня даху, пад якім складваюцца дровы для кацельні. Калектарная ўстаноўка забяспечвае нагрэў цепланосьбіта сістэмы ацяплення будынкаў і падрыхтоўку гарачай вады для патрэбаў усяго дзіцячага цэнтру. Пікавая магутнасць калектара – 91,5 кВт.

Паводле папярэдніх разлікаў, за кошт выкарыстання сонечнай калектарнай ўстаноўкі ў летні перыяд можна будзе забяспечыць 70% патрэбаў цэнтра ў гарачай вадзе, у сярэднім на працягу года гэты паказнік складзе 30%.

Мантажныя працы па ўсталёўцы новага калектара завершаны ў пачатку красавіка. У цяперашні час вядуцца пуска-наладачныя працы, але ўстаноўка ўжо функцыянуе, дазваляючы эканоміць паліва. За перыяд ад пачатку працы калектара (крыху больш за месяц) ужо атрымана 7,5 тыс. кВт • г цеплавой энергіі. Для таго, каб атрымаць гэтую энергію традыцыйным спосабам спатрэбілася б спаліць 7,5 куб. м драўніны.

Усталёўка сонечнага калектара выканана ў рамках праекта «Выкарыстанне сонечнай энергіі для гарачага водазабеспячэння ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Надзея»». Праект рэалізуецца грамадскім аб'яднаннем «Жывое партнёрства» пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду і нямецкіх партнёраў праекта «Надзея».

Паводле vialejka.info



Читайте также

Первым заместителем председателя Молодечненского райисполкома стала Светлана Сирож
Светлана Сирож с 16 мая назначена первым заместителем председателя Молодечненского районного исполнительного комитета.
Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.
К 2,5 годам ограничения свободы и штрафу 14 тысяч рублей приговорили врача из Минска за обследование пациентов вне очереди и кассы
Прокуратура Центрального района города Минска поддержала в суде государственное обвинение по уголовному делу в отношении врача одного из столичных учреждений здравоохранения, которой инкриминировано принятие незаконных вознаграждений за обследование пациентов.