Опубликовано: 03 сентября 2012, 21:35
137

Алею знакамітых землякоў урачыста адкрылі на Дзень пісьменства ў Глыбокім (ФОТА)

Такую колькасць бронзавых бюстаў (8) упершыню адначасова ўсталявалі ў краіне.

Изображение 1 

“Нам, сучаснікам, прыйшоў час уславіць землякоў, якія унеслі ўклад у гісторыю Беларусі і свету, -пачаў мерапрыемства старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. – Гэтыя людзі зрабілі шмат для адукацыі, асветніцтва і развіцця культуры нашай краіны”.

Затым Аляксандр Косінец нагадаў, што Дзень беларускага пісьменства праходзіць на Віцебшчыне ў пяты раз. Зазначыў, што менавіта гэты рэгіён з’яўляецца калыскай кнігадрукавання і адукацыі. “І ўспамінаючы, напрыклад, Сімяона Полацкага, нельга не адзначыць і глыбоцкіх дзеячаў. Глыбоцкі край багаты на людзей, якія шмат зрабілі для развіцця Айчыны”, – заўважыў старшыня аблвыканкама.

Изображение 2 

Пра дзеячаў, якім усталявалі бюсты, былі сказаны словы павагі да іх дзейнасці. “Як можна забыць Ігната Буйніцкага – стваральніка першага беларускага тэатра. Эліэзэр Бэн-Ягуда (Эліэзэр Ітцхак Пэрэльман) напісаў сучасны іўрыт, на якім зараз размаўляе ўвесь Ізраіль. Язэп Драздовіч пісаў творы, накіраваныя на шанаванне краіны”, - нагадаў прысутным Аляксандр Косінец.

Ён успомніў словы паэта Алеся Дубровіча, які заклікаў “змагацца за шчаслівае вольнае жыццё”, зазначыўшы, што “зараз такое жыццё прыйшло”. Быў ушанаваны словамі Вацлаў Ластоўскі як першы дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея.

Словы падзякі за памяць да свайго сваяка сказала ўнучка генеральнага канструктара авіяцыйнай тэхнікі Паўла Сухога.

Изображение 3 

Напрыканцы Аляксандр Косінец заўважыў, што “нам толькі застаецца падысці да бюстаў, зазірнуць ім у вочы і зрабіць ім нізкі паклон, сказаўшы ўсім дзякуй”.

Пад гукі беларускіх гусляў, балалайкі і скрыпкі былі ўскладзены кветкі славутым землякам.

Изображение 4 

Іосіф Корсак – мецэнат, на сродкі якога ў Глыбокім пабудаваны касцёл кармелітаў, Троіцкі касцёл і інш.

 Изображение 11

Язэп Драздовіч - пісьменнік, мастак, фалькларыст, археолаг

 Изображение 9

Ігнат Буйніцкі - заснавальнік айчыннага тэатра

 Изображение 12

Алесь Дубрович - паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

 Изображение 6

Пётр Казлоў - Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант

 Изображение 7

Павел Сухі - двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, генеральны канструктар авіяцыйнай тэхнікі галоўнага навукова-даследчага авіяцыйнага цэнтра Савецкага Саюза

Изображение 5 

Вацлаў Ластоўскі - пісьменнік, гісторык, першы дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея

 Изображение 10

Эліэзер Бэн-Ягуда - стваральнік дзяржаўнай мовы іўрыт Рэспублікі Ізраіль

 Изображение 8

Усе навіны па тэме чытайце ТУТ.

Больш фота Дня беларускагаа пісьменства можна ўбачыць ТУТ, вячэрняга горада 1 верасня - ТУТ.

Алёна СПІРЫДОН
Фота Сяргея Лескеця

Читайте также

С 1 января 2025 года изменится размер базовой величины
Советом Министров 16 ноября принято постановление № 848 «Об установлении размера базовой величины».
В Сморгонском районе пьяный 39-летний мужчина избил мать-пенсионерку. Возбуждено уголовное дело
Прокурор Сморгонского района возбудил уголовное дело частно-публичного обвинения в отношении неоднократно судимого 39-летнего местного жителя по факту умышленного причинения им менее тяжкого телесного повреждения своей матери по ч.1 ст.149 Уголовного кодекса Республики Беларусь.
Горячая кукуруза для трехлетней Саши, два номера у одного футболиста и два раза по 4:0 – в Молодечно состоялся седьмой мини-футбольный тур
В Молодечно на паркете спортзала Ледового дворца 17 ноября прошел седьмой тур открытого чемпионата города по мини-футболу. Сенсаций не случилось. Тройка лидеров дружно одержала крупные победы.