Фэст, прысвечаны 400-годдзю прысутнасці абраза Маці Божай у Будславе, адбудзецца 5-6 ліпеня (ПРАГРАМА)
Сёлета на фэсце папскім легатам будзе асвечаны памятны знак з нагоды 400-годдзя прысутнасці абраза Маці Божай у Будславе Мядзельскага раёна.
Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя – Маці нашай веры».
Як паведамляе сайт www.catholic.by, духоўная падрыхтоўка да сёлетняга юбілею распачалася яшчэ тры гады таму і праходзіла пад дэвізамі: «Марыя – выбраная дачка Бога Айца» (2010 г.), «Марыя – святыня Духа Святога» (2011 г.), «Марыя – Маці Збаўцы» (2012 г.).
Важным акцэнтам сёлетняга юбілею стане завяршэнне перэгрынацыі копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па дыяцэзіях Беларусі. У прысутнасці папскага легата ў Будславе з гэтай нагоды будзе асвечаны крыж і памятны знак. Таксама пад час урачыстасці ў Будслаў прыбудуць рэліквіі св. Тэрэзы.
Даведка: Перэгрынацыя – дальняе падарожжа, вандроўка, паломніцтва.
www.catholic.by
Праграма фэсту
5 ліпеня, пятніца
13.00-17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
16.00 — прынясенне копіі абраза Маці Божай у Будслаў
17.45 — прынясенне рэліквій св. Тэрэзы з Ліз’ё (размяшчэнне на алтары)
18.00 — святая Імша для пілігрымаў (з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі)
20.30 — Марыйныя Нешпары
21.00 — Крыжовы шлях вакол парка
22.30 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкага Касцёла)
23.00 — рахунак сумлення
23.40 — падрыхтоўка да працэсіі
24.00 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай, святая Імша
6 ліпеня, субота
02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць моладзь у касцёле)
02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду (пры алтары на сцэне)
02.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
05.30 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і заканчэнне адарацыі
06.00 — святая Імша на польскай мове (цэлебруюць айцы-бэрнардзіны ў касцёле)
07.30 — Ружанец (пры алтары на сцэне)
09.00 — святая Імша на польскай мове
10.45 — асвячэнне папскім легатам крыжа і памятнага знака з нагоды 400-годдзя прысутнасці абраза Маці Божай у Будславе
11.00 — святая Імша. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і рэліквіямі св. Тэрэзы. Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Пасля Імшы адбудзецца гашэнне маркі, выдадзенай з гэтай нагоды.
У праграме магчымы змены.
Больш матэрыялаў па тэме – ТУТ.
Паводле www.catholic.by