Выстава «Фотаздымкі з радыкюля дзеда Арсеня»

Дзед Арсень (Арсень Васільевіч Асіповіч 1929 года нараджэння з в. Кучкі Маладзечанскага края) летась адзначыў сваё 90-годдзе.

З нагоды такой вялікай даты была створана выстава здымкаў з архіва Арсеня Асіповіча пад назвай «Фотаздымкі з радыкюля дзеда Арсеня».

Фотакарткі адлюстроўваюць розныя моманты з жыцця Арсеня Васільевіча, яго сям’і і аднавяскоўцаў.

З 1 чэрвеня па 15 жніўня выстава будзе экспанавацца ў Цэнтры традыцыйнай культуры і побыту в. Плябань.

Рэжым працы: аўторак-субота 9.00-17.20, абед 14.00-14.20.
Уваход: 2 руб.
Тэл. для даведак: 50-58-91.

Фотаздымкі з радыкюля дзеда Арсеня

На здымку з архіва Арсеня Асіповіча: родная сястра дзеда Арсеня Ірына Васільеўна Асіповіч (1927 г.н.) і стрыечная сястра Анастасія Мікітаўна Траска (дзявоцкае Асіповіч, 1932 г.н.). Вёска Кучкі.