Литературно-музыкальная гостиная в Молодечно

Цэнтралізаваная клубная сістэма запрашае жыхароў і гасцей горада на літаратурна-музычную гасцёўню “Матчына мова вуснамі жанчын”. У праграме – музычныя выступленні, дэкламацыя вершаў, сустрэча з беларускімі паэтэсамі. Удзел у вечарыне прымуць Тамара Бунта, Таццяна Атрошанка, Лідзія Гардынец, Тамара Аўсяннікава.

У рамках творчага вечара этнаграфічны клуб “Кола” правядзе майстар-клас па беларускіх народных танцах.

Арганізатарамі літаратурна-музычнай гасцёўні з'яўляюцца Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна, Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча і раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын.