Фэст Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

Фэст Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

21–22 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў, паведамляе catholic.by.

Праграма ўрачыстасцяў

Пятніца, 21 жніўня

18.30 — Ружанцовая малітва
19.00 — святая Імша
20.00 — вечар арганнай музыкі
Выканаўца: салістка канцэртнага зала Сафійскага сабора г. Полацка, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая

Субота, 22 жніўня

8.30 — святая Імша перад абразом Маці Божай
9.30 — Ружанцовая малітва
11.00 — урачыстая святая Імша на палявым алтары

Арганізацыйныя заўвагі

- У сувязі з пандэміяй каранавірусу сёлета адмяняюцца ўсе арганізаваныя пілігрымкі, а таксама начныя цэлебрацыі.
- Вялікая просьба да вернікаў, якія падчас урачыстасці будуць прымаць святую Камунію, загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.
- Інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай просьба запісаць загадзя, іх можна будзе пакінуць у касцёле.
- Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просяць памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.

Добавить комментарий

Я не зарегистрирован

Ваша личная информация не будет опубликована.
Поля, отмеченные *, обязательны

Я зарегистрирован