Археалагічны летнік у Нясцёрках
Запрашаем прыняць удзел у археалагічным летніку «Нясцёркі-2018» у Вілейскім раёне.
Дата: з 16 па 30 ліпеня.
Месца: вёскі Нясцёркі (ля Вілейскага вадасховішча).
У праграме: даследаванне курганных могілак, выступы гісторыкаў, музыкаў, кінапрагляды.
Даезд з Вілейкі і харчаванне за кошт арганізатараў. Будзе магчымасць пераночыць у намёце.
Можна прыехаць на некалькі дзён. Можна з дзецьмі.
Задаць пытанні: каардынатар Дзяніс Канецкі, маб. +375 (29) 128-00-37.
НА ДАДЗЕНЫ МОМАНТ ЛАГЕР ПЕРАЕХАЎ У ВЁСКУ НАЎРЫ МЯДЗЕЛЬСКАГА РАЁНА!