Адпуст святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні

Адпуст святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні

22 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адзначаць адпустовую ўрачыстасць, паведамляе catholic.by.

Да адпусту ў год святога Яна Паўла ІІ з нагоды 100-й гадавіны з дня яго нараджэння вернікі маладой парафіяльнай супольнасці ў Смаргоні будуць рыхтавацца ў супольнай малітве падчас 40-гадзіннага набажэнства. Яно распачнецца ў сераду 21 кастрычніка святой Імшой у 8.00.

У гэты дзень святыя імшы, Божае слова на якіх прамовіць дырэктар Caritas Беларусь кс. Віталій Дабраловіч, будуць цэлебравацца таксама ў 13.00 і 18.30.

Галоўная адпустовая Імша ва ўрачыстасць святога Яна Паўла ІІ, цэлебрацыю якой узначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, адбудзецца ў чацвер 22 кастрычніка ў 18.30 на палявым алтары перад капліцай.

Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі цэлебрацыя пройдзе на адкрытым паветры з захаваннем неабходных санітарных нормаў.

Добавить комментарий

Я не зарегистрирован

Ваша личная информация не будет опубликована.
Поля, отмеченные *, обязательны

Я зарегистрирован