Купалаў фэст у Радашковічах

Купалаў фэст у Радашковічах

14 ліпеня ў Радашковічах пройдзе традыцыйны Купалаў фэст — рэлігійна-культурнае мерапрыемства на ўшанаванне памяці Янкі Купалы, ахрышчанага ў тутэйшым касцёле, паведамляе catholic.by.

Традыцыя Купалава фэсту была распачатая ў Радашковічах па ініцыятыве каталіцкай моладзі і падтрыманая тагачасным пробашчам радашковіцкай парафіі Валянцінам Станкевічам і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Гэтае рэлігійна-культурнае мерапрыемства пашырыла праграму Купалаўскіх дзён, якія ладзяцца на ўспамін нараджэння і трагічнай гібелі паэта на яго радзіме ў Вязынцы і ў Мінску.

ПРАГРАМА ФЭСТУ

10.00 — святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы
Ігнат Данько. «Мая малітва» пад гукі старадаўняга аргана
11.20 — «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі жадаючымі рэлігійных і патрыятычных вершаў Янкі Купалы
12.20 — перапынак на гарбату
12.45 — канцэртная праграма: Алеся Сівохіна і Алесь Камоцкі
13.45 — MölkKUPALA: турнір па гульні мёльккю
14.45 — малітва на завяршэнне ў касцёле

Арганізатары фэсту парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах на чале з яе пробашчам кс. канонікам Юрыем Быкавым і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы шчыра запрашаюць у Радашковічы ўсіх, хто любіць і шануе песняра Беларусі.

Добавить комментарий

Я не зарегистрирован

Ваша личная информация не будет опубликована.
Поля, отмеченные *, обязательны

Я зарегистрирован