«Фэст экскурсаводаў – 2019» у Крэве

«Фэст экскурсаводаў» – гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка).

Галоўная задума фэста – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны штодзень.

Арганізатарамі «Фэста экскурсаводаў» з’яўляюцца Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Нацыянальнае агенцтва па турызме, Беларускi фонд культуры.

Экскурсія ў Крэве адбудзецца па тэме «Рэха вайны ў Крэве». Правядзе яе Вольга Сямашка ад імя фонда «Крэўскі замак».

Сябра фонда “Крэўскі замак”, гісторык і цікавы чалавек Аляксей Друпаў распавядзе і пакажа “раны” на целе Крэва і самога замка пасля Першай сусветнай вайны. У прысутных будзе мажлівасць непасрэдна ад археолага Алега Дзярновіча пачуць анонс археалагічнага сезону ў Крэва 2019 года і падаць заяўкі на ўдзел у летніку (15-28.07.19), атрымаць адказы аб далейшым лёсе замка з пункту гледжання архітэктурнай навукі і выказаць уласныя прапановы.

Чакаецца анімацыя-light ды іншыя цікавосткі.

Месца сустрэчы: Крэўскі замак, галоўны ўваход ля вежы Кейстута

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца 8 красавіка ўвечары.

1. На экскурсіі Фэсту экскурсаводаў рэгістрацыя адбывацца праз сайт https://festguides.by/
2. Кожны чалавек рэгіструецца асобна
3. На адзін дзень Фэсту вы можацце зарэгістравацца не болей чым на 3 экскурсіі (калі на аднаго чалавека прыходзіць рэгістрацыя больш, чым на 4 экскурсіі ў дзень, арганізатары маюць права скасаваць іх)
4. Пры планаванні часу ўлічвайце, што працягласць экскурсіі ў сярэднім складае 1,5 гадзіны
5. Сябры, пасля таго, як вы зарэгістраваліся на тую ці іншую вандроўку, вам на пошту павінна прыйсці ПАЦВЕРДЖАННЕ РЭГІСТРАЦЫІ з дакладным адрасам пачатку экскурсіі. Калі вы не атрымалі паведемлення ў адказ, значыць:
- праверце папку СПАМ
- магчыма, вы ўвялі некарэктны адрас сваёй пошты, і не зможаце знайсці месца пачатку экскурсіі. У гэтым выпадку пішыце на festguides@gmail.com.

«Фэст экскурсаводаў – 2019» у Залессі