«Фэст экскурсаводаў – 2019» у Ракуцёўшчыне

«Фэст экскурсаводаў» – гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка).

Галоўная задума фэсту – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць штодзень.

Арганізатарамі «Фэсту экскурсаводаў» з’яўляюцца Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Нацыянальнае агенцтва па турызме, Беларускi фонд культуры.

Экскурсія ў Ракуцёўшчыне адбудзецца па тэме «Фальварак Ракуцёўшчына – мясціна натхнення Максіма Багдановіча». Правядзе яе Настасся Сярболіна.

Максім Багдановіч – адзін з самых таленавітых паэтаў Беларусі пачатку XX стагоддзя. За свае 25 гадоў ён паспеў пакінуць даволі багатую спадчыну, як паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык. Засталіся напаміны пра яго і ў тых мясцінах, дзе ён жыў і бываў.
Вёска Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна. Менавіта тут, у сядзібе шляхціца В. Лычкоўскага, летам 1911 года правёў свае самыя шчаслівыя канікулы М. Багдановіч. «Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця…» – так назваў паэт гэты час.
Падчас экскурсіі Вы не толькі пазнаёміцеся з жыццём и творчасцю Максіма Багдановіча, але і даведаецеся аб тым, які ўплыў на творчасць паэта зрабіла паездка на Радзіму. Адметнасцю экскурсіі з’яўляецца вандроўка ў мінулае, якая дае магчымасць на нейкі час акунуцца ў атмасферу беларускай вёскі пачатку XX стагоддзя, пазнаёміцца з укладам сялянскага жыцця, прыладамі працы таго часу, адчуць атмасферу жыцця і кола інтарэсаў гаспадароў фальварка, адчыніць дзверы і зайсці ў дамок арандатара, у якім два месяцы жыў і тварыў беларускі Пясняр.

Для ўваходу ў музей неабходна набыць квіток – 2 руб. (дарослыя), 1 руб. (дзеці).

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца 8 красавіка ўвечары.

1. На экскурсіі Фэсту экскурсаводаў рэгістрацыя адбывацца праз сайт https://festguides.by/
2. Кожны чалавек рэгіструецца асобна
3. На адзін дзень Фэсту вы можацце зарэгістравацца не болей, чым на 3 экскурсіі (калі на аднаго чалавека прыходзіць рэгістрацый болей, чым на 4 экскурсіі ў дзень, арганізатары маюць права скасаваць рэгістрацыі
4. Пры планаванні часу ўлічвайце, што працягласць экскурсіі ў сярэднім 1,5 гадзіны
5. Сябры, пасля таго, як вы зарэгістраваліся на тую ці іншую вандроўку, вам на пошту павінна прыйсці ПАЦВЕРДЖАННЕ РЭГІСТРАЦЫІ з дакладным адрасам пачатку экскурсіі. Калі вы не атрымалі паведемлення ў адказ, значыць:
- праверце папку СПАМ
- магчыма, вы ўвялі некарэктны адрас сваёй пошты і не зможаце знайсці месца пачатку экскурсіі. У гэтым выпадку пішыце на festguides@gmail.com.

«Фэст экскурсаводаў – 2019» у Маладзечне

«Фэст экскурсаводаў – 2019» у Докшыцах

«Фэст экскурсаводаў – 2019» у Браславе