Опубликовано: 15 апреля 2013, 19:29
60

Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок” атрымаў Вадзім Лукашэвіч з Ашмянаў (ФОТА і ВІДЭА)

Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок” прайшоў у Маладзечне 12-14 красавіка.

Край.бай з’яўляецца інфармацыйным партнёрам конкурсу. Прачытаць, як прайшоў першы дзень, а таксама паглядзець фота і відэа можна ТУТ.

14 красавіка, акрамя конкурснай праграмы, адбыўся майстар-клас Пятра Ялфімава. Ён прайшоў у малой зале Палаца культуры.

 

Затым там жа журы правяло круглы стол. Кожны выказаў сваё меркаванне, адзначыў некаторых выканаўцаў сваімі прызамі і сувенірамі. Члены журы былі настроены добразычліва, шмат жартавалі.

“На гэтым конкурсе не было слабых і пераможаных. Проста месцаў не хапае на ўсіх. На мой погляд, усе выканаўцы вельмі перспектыўныя. На конкурсе гучалі ўнікальныя галасы”, – адзначыла член Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь Алена Атрашкевіч.

Алена Атрашкевіч

Изображение 11

Затым некалькі слоў сказаў старшыня журы, член Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў. Ён адзначыў, што арганізацыя конкурсу была, як засёды, на вышыні і што вельмі адчуваюцца фестывальныя традыцыі, якія ёсць у Маладзечне. “Прыемна, што члены журы не былі абыякавымі, што адстойвалі сваю пазіцыю. Арганізатары, дарэчы, не ціснулі на журы, не лабіравалі чыесьці інтарэсы. Наадварот, устрымліваліся ад адстойвання свайго меркавання”, – сказаў Алег Елісеенкаў.

Алег Елісеенкаў

Изображение 12

Паэт Васіль Жуковіч уручыў сваю кнігу “Пра што гаманілі рамонкі” Ганне Сушко з Маладзечна і Канстанціну Будрэвічу з Гродна, выступленні якіх яго вельмі ўразілі. Маладзечанкі Даша Атрошанка і Кацярына Паўловіч атрымалі дыск “Колеры жыцця”. Зборнік твораў Васіля Жуковіча “Золата лістапада” – Дар’я Савіцкая з Маладзечна. За любоў да народнай песні і за добры густ зборнікам “Цудадзейны вітамін” адзначаны Уладзіслаў Лужынскі (Мінск). Канстанцін Трушко (Брэст) – зборнікам Васіля Жуковіча і Алены Атрашкевіч “Дарогамі вайны і перамогі”.

Затым Алена Атрашкевіч уручыла падарунак Марыне Хайко з Брэсцкага раёна і сказала, што гэтую дзяўчыну чакае будучыня ў накірунку акадэмічнага вакалу.

Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Таццяна Мушынская падарыла сваю кнігу “Вожыкі ў футбол гуляюць” Косцю Будрэвічу.

Свае постэры і дыскі эстрадная спявачка Жанэт перадала Віялеце Бяловай (Ліда), Валерыі Жэкайла (Гродна), Дар’і Баразне (Мінск), Ганне Боўбат (Баранавіцкі раён), Кацярыне Паўловіч (Маладзечна).

“Давайце не будзем укладваць дзецям у галовы, што яны зоркі. Мы рыхтуем з іх артыстаў. Наша задача – зрабіць так, каб дзеці развіваліся і разумелі, што развіццё неабходнае”, – сказаў Пётр Ялфімаў пад час круглага стала. Ён падарыў свае дыскі Ганне Сушко, Лізавеце Якубовіч (Мінскі раён), Кацярыне Печаневай (Мінск), Ягору Чарнову (Магілёў).

Апошняй выступала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Палаца культуры горада Маладзечна Святлана Сарока. “Спадзяюся, усім вам было ўтульна ў нашым палацы, – сказала яна. – За пяць гадоў конкурс стаў больш прафесійным: відаць, што ўдзельнікі маюць музычную адукацыю, што іх кіраўнікі пастаноўкай голасу займаюцца прафесійна. Сёлета заяўкі падалі 127 чалавек. Журы выбрала з іх 62. Гэта ўжо перамога: дзяцей убачылі, пра іх гаварылі, творцы, магчыма, запросяць іх у свае праграмы”, – сказала яна.

Святлана Сарока зрабіла і некалькі заўваг: “Гэта конкурс, і вы, кіраўнікі, павінны звяртаць увагу на шмат якія рэчы. Напрыклад, на выбар такой конкурснай песні, каб дзіця магло сябе паказаць найлепшым чынам. Рэпертуар павінен адпавядаць узросту, а то, напрыклад, дзяўчынцы шэсць гадоў, а песня такая, што яна на сцэне ў каханні прызнаецца”. Святлана Сарока дала і іншыя рэкамендацыі кіраўнікам юных выканаўцаў.

Затым на вялікай сцэне Палаца культуры адбыліся цырымонія ўзнагароджвання і гала-канцэрт.

 

 

Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы за ўдзел.

Изображение 7

Лаўрэаты конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок”

Першая ўзроставая група (6-9 гадоў)

лаўрэат І ступені – Эліна Матарас (Мінск)
лаўрэат ІІ ступені – Аляксандра Рубінская (Ліда)
лаўрэат ІІІ ступені – Аляксандр Мінёнак (Віцебск)

Эліне Матарас узнагароду ўручыў Васіль Жуковіч

Васіль Жуковіч і Эліна Матарас

Другая ўзроставая група (10-12 гадоў)

лаўрэат І ступені – Надзея Місякова (Мінск)
лаўрэат ІІ ступені – Дзіяна Цэхановіч (Мінск)
лаўрэаты ІІІ ступені – Данііл Відміч (Маладзечна) і Зінаіда Купрыяновіч (Мінск)

Зінаіда Купрыяновіч

Изображение 8

Надзея Місякова

Изображение 3

Трэцяя ўзроставая група (13-15 гадоў)

лаўрэат І ступені – Анастасія Лушчык (Маладзечна)
лаўрэат ІІ ступені – Лада Лінкевіч (Маладзечна)
лаўрэаты ІІІ ступені – Ілля Новікаў (Магілёў) і Злата Ларчанка (Дзяржынскі раён)

Чацвёртая ўзроставая група (16-18 гадоў)

лаўрэат І ступені – Наталля Ламака (Маладзечна)
лаўрэат ІІ ступені – Дар’я Савіцкая (Маладзечна)
лаўрэат ІІІ ступені – Крысціна Сойка (Гродна)

Спецыяльнымі прызамі конкурсу “Маладзічок” былі адзначаныя:

- прыз “Надзея” – Канстанцін Будрэвіч (Гродна);
- прыз глядацкіх сімпатый – Уладзіслаў Лужынскі (Мінск);
- “За лепшы дэбют” – Ганна Сушко (Маладзечна);
- “За творчую індывідуальнасць” – Ірына Круглік (Магілёў);
- “За творчы пошук” – Яна Стрэльчанка (Лепель);
- “За лепшы канцэртны нумар” – Ігар Мураўкін (Мінскі раён);
- “За яркі сцэнічны вобраз” – Лізавета Васількова (Мінск).

Святлана Сарока ўручае прыз Лізавеце Васільковай

Изображение 1

Гран-пры конкурсу атрымаў Вадзім Лукашэвіч з Ашмянаў.

Вадзім Лукашэвіч

Изображение 2

Хлопец вучыцца ў 11 “А” класе СШ №1. Са сцэны ён падзякаваў за свой поспех выкладчыцы Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Алене Рагачовай, якая была ў зале. А таксама арганізатарам конкурсу.

– У мяне быў настрой стаць лаўрэатам, але не чакаў, што атрымаю Гран-пры. Канечне, было вельмі прыемна, – сказаў ён карэспандэнту Край.бай.

– А каго Вы бачылі ўладальнікам Гран-пры?

– Мне спадабалася, як спявалі Крысціна Сойка, хлопцы ў нашай групе, напрыклад, Артур Кудлай.

– Каму першаму Вы патэлефанавалі, каб паведаміць пра свой поспех?

– Майму другому кіраўніку – я спяваю ў нашым Доме культуры – Марыне Варановіч. Пасля – сваякам, кіраўніку школьнай эстраднай студыі “Полёт” Мікалаю Федарэнку.

Па словах Вадзіма Лукашэвіча, адну з конкурсных песень – “Колокола” (аўтар – Пётр Ялфімаў) – даўно выконвае. А вось другую – “Путь к свету” Райманда Паўлса – рыхтавалі адмыслова для конкурсу “Маладзічок”.

Алена Рагачова ў размове з карэспандэнтам Край.бай адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі выканаўцаў чацвёртай групы. “Я меркавала, што Вадзім зойме прызавое месца, але не думала, што гэта будзе Гран-пры. Зусім не была ўпэўненая ў яго перамозе”, – сказала яна.

Па словах Алены Рагачовай, у Вадзіма Лукашэвіча – голас з вялікім дыяпазонам: “Ён можа спяваць практычна ўсё: ХVI стагоддзе – калі ласка, рамансы XIX стагоддзя – калі ласка, народныя песні акапэльна – калі ласка. Папсу ўвогуле, як кажуць, адной левай. Акрамя таго, у Вадзіма – вялікі вопыт выступлення на сцэне. У іх школе – вельмі добры педагог Мікалай Федарэнка. І студыя “Полёт” вельмі запатрабаваная на гарадскіх і раённых мерапрыемствах”.

Завяршыўся конкурс гала-канцэртам лаўрэатаў і зорак беларускай эстрады.

Лізавета Васількова на гала-канцэрце разам са сваёй мамай, салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Аленай Сало, выканала песню "Лети, голубь"

Изображение 9

Пётр Ялфімаў

Изображение 5

Жанэт

Изображение 4

Больш фота можна паглядзець ТУТ.

Святлана ЦІШКО
Фота і відэа Міхаіла МАРЖЭЎСКАГА



Читайте также

Прокуратура Витебской области обнаружила нарушения, связанные с убоем крупного рогатого скота
Органы прокуратуры Витебской области проверили соблюдение ветеринарно-санитарных правил, регламентирующих убой сельскохозяйственных животных филиалами Витебского облпотребобщества в Браславском, Верхнедвинском, Докшицком, Лепельском, Сенненском и Ушачском районах.
«Смелый и не боится экспериментировать». Пообщались с серебряным призером Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии Павлом Батурой и его педагогом Оксаной Колядой
Одиннадцатиклассник молодечненской гимназии № 10 Павел Батура - обладатель серебряной медали Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии, которая с 22 по 26 апреля проходила в городе Шэньчжэнь Китайской Народной Республики.