Опубликовано: 06 сентября 2012, 16:40
44

Вілейскі настаўнік Уладзімір Анціпенка перажыў вайну і блакаду Ленінграда (ФОТА)

У жніўні гэтага года Уладзіміру Рыгоравічу споўнілася б 90 гадоў.

Шмат бачылі вочы мае і генералаў, і маршалаў…

Аб гэтым успамінае Уладзімір Анціпенка ў сваёй аўтабіяграфіі: “Шмат пабачылі мае вочы і генералаў, і маршалаў, і прадстаўнікоў стаўкі... Многія да мяне былі так лагодны, што амаль лічылі сваім сынам. Сказаць шчыра, як мага бераглі, асабліва старыя генералы: Дарафееў, Петрапаўлаўскі, Фядзюнінскі”.

Добраахвотнікам ён прыйшоў у ваенкамат, атрымаў загад прывесці пешшу 13 чалавек у штаб Ленінградскай ваеннай акругі, у Смольны, з наступнай адпраўкай у лётныя вучылішчы краіны. Але пасля Уладзіміра і яшчэ пяць яго сяброў накіравалі ў разведку. Франтавыя дарогі былі поўныя хваляванняў і небяспекі: спецразведшкола, затым Карэльскі, Ленінградскі, Волхаўскі, 3-і Прыбалтыйскі і 3-і Беларускі франты.

Уладзімір Анціпенка ў маладосці быў адказным, спрытным, вынослівым, але часам няўрымслівым і адчайным. Таму былі і санбаты, і шпіталі: дыстрафія ІІ ступені ў блакадзе Ленінграда, тры раненні і кантузія са стратай нюху, зроку і слыху, рэўматызм...

“Апошняя вайсковая часць усё ж была лётная, хоць і разведвальная: 151-шы асобны карэкціровачна-разведвальны Наўгародскі, Рыжскі ордэнаў Суворава і Кутузава авіяцыйны полк Рэзерва Галоўнага камандавання, які ўзначальваў палкоўнік Ю.М. Залачэўскі”, – успамінаў ен.

Пасля вайны быў настаўнікам

Шмат гадоў Уладзімір Анціпенка працаваў настаўнікам на Вілейшчыне. Спачатку ў школе №2 у Вілейцы, потым – у Касцяневіцкай і Даўгінаўскай школах. Выкладаў беларускую, рускую мовы і літаратуры, нямецкую мову. Быў дырэктарам і арганізатарам, адным словам, там, дзе быў запатрабаваным.

За сумленнае жыццё і працу меў 18 урадавых узнагарод, каля трох дзесяткаў Ганаровых грамат і Дыпломаў, сярод іх– Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.

Валодзя пісаў вершы з дзяцінства

У музеі “Вілейшчына літаратурная” сабраны матэрыял з раённай газеты. Захоўваецца рукапісны зборнік вершаў Уладзіміра Анціпенкі, кожны з якіх нясе часцінку душы аўтара, сагрэты яго шчырым пачуццём да сяброў, родных, блізкіх і, безумоўна, да школы.

Школа...

І сэрца пры слове гэтым

Пачуццяў вірам такім заўецца,

Што, мабыць, знаўцам душы –

паэтам –

Яго стыхія не ўспяецца...

Некалькі слоў пра сям'ю

Нарадзіўся 2 жніўня ў вёсцы Старая Беліца, што на Гомельшчыне, у сям’і патомнага настаўніка. А ў метрычнай кнізе бацька Рыгор Міхайлавіч запісаў 21 жніўня 1922 года. Маці, Феадосія Мітрафанаўна, нарадзіла дзевяць дзяцей, большасць з іх выбралі настаўніцкі шлях.

Уладзімір Рыгоравіч – старэйшы з дзяцей. Кемлівы і напорысты, Валодзя з шасці гадоў стаў сябраваць з кнігай. З класа ў клас пераходзіў з пахвальным лістом. Пасля школы вучыўся ў Гомельскім педтэхнікуме. Потым па размеркаванні настаўнічаў у Карэла-Фінскай ССР (пагранзастава Сыртывальскага раёна).

Захавалася кніга пра сустрэчу з Уладзімірам Анціпенкам

Больш за 65 гадоў свайго жыцця аддаў Уладзімір Рыгоравіч Анціпенка выхаванню і навучанню моладзі нашай краіны. Яго жыццё, яго вершы і ўспаміны працягваюць выхоўваць наведвальнікаў музея “Вілейшчына літаратурная”.

Падчас сустрэчы з ільянскімі вучнямі ў 1994 годзе

Изображение 2

Захавалася кніга ўспамінаў вучняў пра сустрэчу з Уладзімірам Рыгоравічам, якая адбылася ў Ільі 12 мая 1994 года, і фотаздымкі. Напрыклад, Вольга Гакуць пра гэтую сустрэчу напісала: “Ён прачытаў нам шмат сваіх вершаў, такіх прыгожых і зразумелых. Потым расказаў пра сваю сям’ю, сваіх дачок і сына. А пасля мы чыталі яму свае вершы, такія пакуль яшчэ слабыя і недасканалыя, але госць слухаў уважліва і падбадзёрваў нас”. Наталля Маркевіч ад імя прысутных пажадала Анціпенку выдаць свой зборнік.

Многія з вучняў, што былі тады на сустрэчы, ужо адпраўляюць сваіх дзяцей у школу. Наведваючы музей, новыя вучні з гордасцю разглядаюць і чытаюць успаміны сваіх татаў і матуль.

Кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная” пры Ільянскай школе Роза ШЭРАЯ для Край.бай
Фота прадастаўлена Край.бай Розай ШЭРАЙ

Читайте также

Заряд ярких эмоций, соперничество и круг единомышленников. За что полузащитник из Вилейки любит футбол?
Накануне важной для команды игры поговорили с полузащитником «Вилии». Павел Сысун рассказал, как оказался в команде, за что любит футбол и поделился мнением о сезоне, который проводит команда.
В Глубокском районе будут судить за получение взяток гендиректора завода
Прокуратура Витебской области направила в суд Глубокского района уголовное дело в отношении руководителя одного из промышленных предприятий района – ему инкриминировано получение взяток, в том числе повторно.
Лето ставится на паузу? Погода на предстоящую неделю
В субботу, 21 июня, погодные условия улучшатся. Синоптики прогнозируют, что заключительная неделя первого летнего месяца ожидается умеренно теплой, но при этом неустойчивой.