3 кастрычніка ў Лыцавічах пад Вілейкай – раённыя «Дажынкі-2020». Што прапануе праграма
У суботу, 3 кастрычніка, у Лыцавічах на Вілейшчыне адбудзецца раённае свята «Дажынккі-2020».
Свята пачнецца ў 10.30. Яго пляцоўкай стане ўвесь цэнтр аграгарадка, піша «Шлях перамогі».
У фае Лыцавіцкага СДКП пройдзе конкурс-выстава караваяў. Каля СДК тым часам адбудзецца выступленне аматарскай мастацкай творчасці Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вілейскага раёна. Будуць працаваць рамесныя і гандлёвыя рады.
Таксама можна будзе наведаць пляцоўкі «Лыцавіцкі край – журавінавы рай», «Уладар сяла», спартыўную пляцоўку на стадыёне ДУА «Чурлёнскі навучальна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа», дзіцячыя забаўкі.
З 13 до 15 гадзін на пляцоўцы перад СДК адбудзецца галоўная ўрачыстая частка свята, на якой будуць ушаноўваць лепшых хлебаробаў раёна.
На заканчэнне пройдзе святочная канцэртная праграма мастацкай творчасці.