У Вілейскай гімназіі №2 28 мая прайшла прафарыентацыя
Гімназію наведалі выкладчыкі і навучэнцы Ільянскага каледжа.
Выкладчыцы Алёна Рысевец і Ірына Вараўка расказалі вучням аб гісторыі і сённяшнім дні каледжа, пазнаёмілі з умовамі паступлення ў навучальную ўстанову і навучання ў ім. Прадэманстравалі фільм «Ільянскі дзяржаўны каледж запрашае». А таксама запрасілі выпускнікоў дзявятых класаў стаць навучэнцамі каледжа. Загадчык практычнага навучання Мікалай Несцяровіч падрабязна расказаў аб прафесіях біятэхнолага і ветэрынарнага фельдшара.
Навучэнцы каледжа пад кіраўніцтвам Аляксандра Усовіча падрыхтавалі канцэртную праграму.
Выкладчыца рускай мовы і літаратуры Алёна Рысевец для Край.бай