Выстава «Агеньчыкі ў цемры. Шандалафілія» ў Вілейцы
Напрыканцы восені і ў пачатку зімы тэмай сезона ў Вілейскім краязнаўчым музеі была аб'яўлена «Шандалафілія», вядомая таксама як калекцыянаванне свечак і падсвечнікаў.
Свечкі – тыя чароўныя агеньчыкі ў цёмныя часы, якія дораць нам казачны настрой, маюць таямніцы і сакрэты, звязаны з самымі утульнымі і самымі яскравымі ўспамінамі. Далучайцеся да іх мяккага святла разам з намі!