Святочная грамадская прастора «Па дарозе ў Новы год» у Вілейцы

Прывітанне! Мы, арганізатары вілейскіх фестываляў «Энергія маладосці», «Выбірай і рухайся» і іншых моладзевых ініцыятыў, пры падтрымцы Вілейскага райвыканкама, Вілейскага Палаца культуры, гарадскіх арганізацый, прадпрымальнікаў і актывістаў, імкнемся прынесці на Цэнтральную плошчу горада сапраўднае свята напярэдадні Новага 2019 года.

Мы бачым будучыню ў тэматычных шматфункцыянальных грамадскіх прасторах, дзе людзі ўсіх узростаў могуць знайсці пляцоўкі, якія ім падабаюцца, збірацца сям'ёй, з сябрамі, знаёміцца, адпачываць і святкаваць.

Мы бачым будучыню ў супрацоўніцтве ўлады, бізнэсу і актывістаў, каб рабіць добрыя справы разам, з агульнымі мэтамі, накіраванымі на развіццё гарадскога асяроддзя і мерапрыемстваў, на аб'яднанне жыхароў горада і іншых рэгіёнаў.

Мы вельмі рады любой ініцыятыве з Вашага боку, і калі Вы марылі пра тое, пра што мы распавялі, святочная прастора будзе сапраўдным падарункам да Новага года!