Паэтычная пуня i танцы ў Любках

Любкі не спяшаюцца зачыняцца на зімовы сезон!

Неўзабаве будзе нагода сустрэцца на новай падзеі.

Першая паэтычная пуня на #Любкіфэст прайшла амаль не заўважна..., а гэта ж паэзія! Не трэба так)))
5 кастрычніка сам Віталь Рыжкоў завітае ў пуню, каб пачытаць свае вершы!

А пасля будуць танцы па ...дрэскоду.
Умовы: рэтрастыль.

Пераглядзі шафу сваіх дзядоў і бабуль.
Калі не маеш такой – прыязджай, падбяром нешта і для цябе!

На дадзены момант з музыкаў заяўленыя: Наста Шпілеўская і капэля ,,Колісьнія".
Танчым у садзе на танцполе.

Іншыя падрабязнасці ў гугл-форме, якую абавязкова патрэбна запоўніць.
Да сустрэчы!

Дызайн афішы: Алег Чырыца.