Опубликовано: 06 ноября 2022, 09:34
717

У Крэве, на Юравай гары, адбылося адкрыццё вежы-дазорцы

Яшчэ адзін турыстычны аб’ект – вежа-дазорца – з’явіўся побач з Крэўскім замкам, на Юравай гары. 5 лістапада адбылося адкрыццё гэтага аб’екта.

Новы аб’ект, размешчаны на самай высокай кропцы ў Крэве, ужо выклікаецікавасць у наведвальнікаў гэтага гістарычнага месца, піша «Светлы шлях». З вежы адкрываюцца цудоўныя краявіды на гістарычны ландшафт і помнікі старажытнага населенага пункта.

Аўтар  ідэі і спонсар, за сродкі якога ўзводзілася вежа, – Вячаслаў Бруёк, дырэктар мінскай кампаніі “Фомар”.  Сталічны архітэктар Андрэй Шулаеў распрацаваў праект крэўскай вежы. Працы выконвала  брыгада пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Пахомава.

Прадпрымальнік Андрэй Кацько прадаставіў спецыяльныя вадкасці для апрацоўкі драўніны.

Каваныя элементы падрыхтавалі кавалі Аляксей Патапенка і Яўген Сліж. Каардынатарам праекта з’яўлялася дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна.

Павіншавалі прысутных з адкрыццём новага турыстычнага аб’екта дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Марозаў і намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны.

Пасля ўрачыстай часткі імпрэзы публіка накіравалася да муроў Крэўскага замка, дзе была арганізавана цікавая забаўляльная праграма.

Галіна АНТОНАВА
Ф
атаграфіі аўтара



Читайте также

Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.
«Ребенок - главный пассажир». ГАИ в Молодечно проверяет перевозку детей
Сегодня, 28 марта, Kraj.by отправился в рейд с инспекторами ДПС. Проверили, как перевозят детей в автомобилях.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.