Опубликовано: 19 мая 2017, 14:36
32
Квэст-гульня і інтэрактыўная экскурсія чакаюць жадаючых у Ноч музеяў у Залессі на Смаргоншчыне (праграма)
Ноч музеяў “Вечарына у Міхала” адбудзецца 20 мая ў сядзібе Агінскага у Залессі. Пачатак – у 18.00.
Праграма Ночы музеяў размешчана на сайце музея-сядзібы Агінскага.
20 мая запланаваны:
– Прэзентацыя "Самыя вядомыя і самыя незвычайныя музеі свету"
– Канцэрт "Вечар рамансаў" (Гродзенская абласная філармонія)
– Квэст-гульня па парку сядзібы
– Кіналекторый "Постаці з Агінскім"
– Інтэрактыўная экскурсія "Ажыўшая экспазіцыя"
– Спяваем і танцуем разам (сумеснае выкананне вядомых вакальных твораў у аранжарэі кампазітара).
Уваход платны.