Опубликовано: 09 января 2022, 09:57
278

Капліца Смаргонскага раёна набыла статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Помніку архітэктуры – амаль 200 гадоў

Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту, капліцы з вескі Дабраўляны 1826 года, нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3».

Як паведамляе «Светлы шлях», капліца знаходзіцца ў Дабраўлянах і належыць да былога палацава-сядзібнага комплексу Гюнтэраў. Сядзіба Гюнтэраў у свой час з’яўлялася цэнтрам высокай культуры і духоўнасці.

– Сёння засталіся толькі парк, некаторыя гаспадарчыя пабудовы і 2 капліцы, – зазначыла Наталля Чудакоўская. – Прыдарожная капліца 1826 года адлюстравана на літаграфіі беларускага графіка і жывапісца Казіміра Бахматовіча. Ён у 1835 годзе выканаў цыкл літаграфій «Дабраўлянскі сувенір», які складаецца з 10 лістоў з выявай парка і палаца Гюнтэраў. Гэта была своеасаблівая мастакоўская падзяка роднай зямлі. Менавіта ў гэты цыкл і ўвайшла літаграфія прыдарожнай капліцы. Яна захавалася ў першапачатковым выглядзе да нашых дзён.

Капліца – аўтэнтычны помнік архітэктуры ў стылі класіцызму. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» азначае «каштоўнасць рэгіянальнага значэння».

Галіна АНТОНАВА
Фота з сайта shliah.by

Читайте также

Максим Лихач: «Борьбу люблю больше всего. Ну и еще уроки труда в школе». Молодечненцы завоевали девять медалей международного турнира по борьбе
В Молодечно на XXXIV Республиканском открытом турнире по греко-римской борьбе памяти воина-афганца Сергей Новикова и основателя турнира Сергея Сафронова молодечненские борцы завоевали девять медалей разного достоинства. Из них две золотые. Соответственно, два чемпионских пояса.
«Если в чемпионате займем восьмое место, это будет хорошо». ФК «Молодечно» провел дома первый матч в ранге команды элитного дивизиона
Футбольный клуб «Молодечно» 8 февраля на искусственной поляне футбольной спортшколы сыграл товарищеский матч со «Слуцком». Зелено-белые атаковали весь второй тайм, но проиграли 0:2. Посмотреть игру пришли те, кому команда города солнца по-настоящему небезразлична.
Брошенный дом горел в Браславском районе – ищут того, кто мог случайно его поджечь
В деревне Дубино Браславского района вечером 8 февраля загорелся нежилой дом. Повреждены крыша и стены. Пострадавших нет. По предварительной версии, кто-то случайно поджег этот дом.