Опубликовано: 24 июня 2019, 12:40
148

Абрадавыя песні, гульнёвы квэст, варажба – купальскую ноч у Залессі на Смаргоншчыне адсвяткуюць 6 ліпеня

Штогод з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Залессі святкуюць Купалле.

Купальская ноч у Залессі аб'ядноўвае старажытныя традыцыі і рытуалы, сучасныя тэатралізаваныя прадстаўленні, вясёлыя гульні і квэсты. За шмат гадоў яна стала сапраўдным брэндам Залесся: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і іншых краін свету.

Изображение 1

Прыехаўшы на Купалле ў Залессе, Вы зможаце паўдзельнічаць у абрадавых песнях і карагодах, прайсці рытуал ачышчэнны вадой і агнём, паваражыць на лёс, пакаштаваць напояў, настоеных на водары купальскіх траў, а галоўнае – паспрабаваць знайсці чароўную папараць-кветку праз гульнёвы квэст.

Изображение 2

Асаблівы настрой свята будуць ствараць фолк-гурт “Vuraj” (Мінск), студыя “Варгін” (Мінск), экс-саліст ансамбля “Песняры” Дзяніс Дзямідаў,  DJ Яўген Ермаковіч (Мінск).

Убачыць Купалле можна ў самых розных мясцовасцях Смаргонскага раёна, але найбольш вядомае, адметнае і маштабнае масавае гулянне праходзіць у Залессі.  

Изображение 3

З чаго пачынаецца лета? З купальскай ночы ў Залессі, якая чакае Вас 6 ліпеня (суббота) у 20.00.

Аддзел культуры
Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта

УНП 500050295



Читайте также

Алеся Кузнецова: «Искренне люблю то, что делаю»
Белорусская писательница Алеся Кузнецова презентовала молодечненцам свои книги и пообщалась с поклонниками литературы.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Сигарета или электропроводка? Сарай вспыхнул в Поставах – спасатели рассматривают две версии причины пожара
В Поставах на Советском переулке сегодня ночью, 18 апреля, загорелся частный сарай. По версии спасателей, пожар мог начаться либо от короткого замыкания электропроводки, либо из-за неосторожного курения хозяина.