Опубликовано: 18 августа 2014, 11:24
40

У Астравецкім раёне з’явілася памежная застава Маладзечанская

У населеным пункце Жарнэлі Астравецкага раёна пачала працаваць новая мабільная памежная застава пад назвай Маладзечанская.

Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт і Смаргонская пагранічная група, кіруючыся даручэннем прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2014 года аб прысваенні створанай у населеным пункце Жарнэлі Астравецкага раёна пагранічнай заставе наймення Маладзечанскай, 6 жніўня падпісалі дамову аб эканамічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве. Аб гэтым 14 жніўня піша “Маладзечанская газета”.

16 ліпеня ў Смаргонскай пагранічнай групе да выканання задач па ахове дзяржаўнай мяжы ў Астравецкім раёне прыступілі дзве новыя мабільныя памежныя заставы.

Ужо ў наступным годзе распачнецца стварэнне іх інфраструктуры паблізу населеных пунктаў Буйкі і Жарнэлі, да 2017 года плануецца цалкам абсталяваць сучасны комплекс аховы. Пакуль жа ў гэтым напрамку пагранічнікі нясуць службу на часовых памежных пастах.

За няпоўны месяц існавання часовых памежных пастоў у зоне іх адказнасці затрымана 46 парушальнікаў памежнага заканадаўства, у тым ліку 17 парушальнікаў мяжы, 29 парушальнікаў пагранічнага рэжыму. Гэта ў асноўным нелегальныя мігранты з краін Паўднёва-Усходняй Азіі (грамадзяне В’етнама), а таксама грамадзяне Грузіі, Пакістана, Кіргізіі.

Уладкаванне пастоў працягваецца.

Пры ўвядзенні ў дзеянне памежнай заставы Маладзечанскай яна будзе абсталявана сучаснымі сродкамі аховы Дзяржаўнай мяжы, тут будуць створаны неабходныя сацыяльна-бытавыя ўмовы.

Паводле “Маладзечанскай газеты”

Читайте также

«Позиция силы нужна нам для того, чтобы мы могли защитить себя и другого человека»: в Молодечно прошел тренинг для подростков «Стоп: буллинг»
Тренинг для подростков «Стоп: буллинг» прошел в Молодечненском районном центре культуры в субботу, 15 февраля.
Сарай размером более 100 квадратных метров горел в Молодечненском районе
В деревне Великие Кошевники Молодечненского района вечером 14 февраля горел сарай. Хозяйственная постройка повреждена огнем. Люди не пострадали.
Первая игра межсезонья на ноль. ФК «Молодечно» громит «Ниву-Долбизно» на зимнем Кубке в Бресте
Футбольный клуб «Молодечно» на зимнем Кубке в Бресте одержал крупную победу со счетом 6:0 над «Нивой» из Долбизно, забив по три мяча в каждом тайме и впервые в этом межсезонье не пропустив в свои ворота.