Опубликовано: 30 июля 2014, 16:10
75

Вынікам гадавой працы 38 мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны стала выстава ў Вілейцы

З нагоды 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны 2 жніўня ў Вілейскім краязнаўчым музеі адкрыецца выстава “Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння”.

38 мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны з’яўляюцца ўдзельнікамі міжнароднага культурна-асветніцкага праекта з аднайменнай назвай “Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння”.

Яны знаёміліся з падзеямі Першай сусветнай вайны ў Вілейскім, Смаргонскім і Мядзельскім раёнах у гістарычным кантэксце праз успаміны аб тых часах, рэкруцкія песні, вершы, музыку.

Вынікам праекта сталі працы ўдзельнікаў і выстава, на якой будуць адлюстраваны падзеі пачатку ХХ стагоддзя.

Усе тыя, хто хоча пазнаёміцца з праектам, могуць прыйсці 2 жніўня ў 16 гадзін у зал выставак імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” па адрасе: г. Вілейка, пл. Свабоды, 1.

Паводле матэрыялаў, прадастаўленых Край.бай куратарам выставы Надзеяй АЎДЗЕЙ



Читайте также

Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.
«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
28 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.