Опубликовано: 03 ноября 2016, 14:17
91

Выхаванцы Смаргонскай школы мастацтваў прывезлі з міжнароднага конкурсу дзве ўзнагароды (фота)

Чарговы Міжнародны конкурс музычна-мастацкай творчасці “New style” праходзіў на сцэне рэспубліканскага Палаца прафсаюзаў.

Лаўрэатам III ступені ў намінацыі “Інструментальная творчасць” стаў вучань Жанны Цялегі Марк Каспяровіч, які выканаў творы Пракоф’ева і Эфрэда. За арыгінальнасць і артыстызм Марк атрымаў яшчэ і спецыяльны падарунак ад журы конкурсу, паведамляе 3 лістапада сайт газеты "Светлы шлях".

Марк Каспяровіч

Изображение 1

Жанна Цялега адзначыла, што гэты конкурс быў другім для яе вучня. Крыху раней яго заахвоцілі ганаровай граматай удзельніка лідскага “ЛьВёнка”.

У намінацыі “Вакальная творчасць” дыпломам І ступені ўзнагароджана выхаванка Таццяны Елізаравай Надзея Шчэрбачэвіч. “Песня – гэта птушка” на музыку беларускага кампазітара Алега Елісеенкава ў выкананні Надзеі мела поспех.

Выхаванка Таццяны Елізаравай Надзея Шчэрбачэвіч

Изображение 2

Старшынёй конкурснай камісіі быў кампазітар Эдуард Ханок.

Як адзначыла выкладчыца спеваў Смаргонскай школы мастацтваў імя М.-К. Агінскага Таццяна Елізарава, падобныя конкурсы спрыяюць творчым кантактам дзяцей і моладзі, умацаванню сяброўскіх стасункаў у галіне культурнага абмену, павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў, а галоўнае – выяўленню таленавітых выканаўцаў. Конкурс – цудоўная магчымасць праявіць эмоцыі адораным юнакам і дзяўчынкам, а таксама назапасіць вопыт сцэнічных выступленняў.

Читайте также

В Воложинском районе спасатели достали лошадь, которая провалилась в яму
Вечером 12 декабря воложинские спасатели получили тревожное сообщение: в агрогородке Ивенец в яму провалилась лошадь. Хозяин, полный беспокойства за своего любимца, немедленно обратился за помощью.
Ксения Казак: «Будьте внимательны и не доверяйте малознакомым людям, чтобы не стать потерпевшим в уголовном деле»
Старший помощник прокурора Молодечненского района Ксения Казак рассказала, как не стать жертвой хищений имущества путем модификации компьютерной информации.
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.