У Смаргоні Дзень пісьменства адзначылі "Святам матчынай мовы"
2 верасня ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшло “Свята матчынай мовы”.
Мерапрыемства ладзілася некалькі разоў, бо запрашаліся вучні 9-х, 11-х, 8-х і 6-х класаў СШ №1, паведамляе сайт Смаргонскага райвыканкама.
Вядучыя павіншавалі вучняў з пачаткам навучальнага года і распавялі пра гісторыю развіцця беларускай мовы. Таксама яны разважалі аб лёсе беларускай мовы, культуры, духоўнай спадчыны народа.
Шмат гаварылася аб тым, якое месца займае мова ў жыцці кожнага чалавека, які яна мае ўплыў на самасвядомасць чалавека і што трэба рабіць, каб беларуская мова заняла тое месца, якое павінна займаць.
Гучалі песні і вершы вядомых спевакоў і паэтаў, прысвечаныя роднай мове, ладзілася прэзентацыя.
Напрыканцы вучні падаравалі вядучым кветкі.
Паводле сайта Смаргонскага райвыканкама