Опубликовано: 28 декабря 2015, 15:26
103

Эксклюзіўныя елачныя цацкі, паштоўкі і падарункі можна ўбачыць на выставе ў Смаргоні (ФОТА)

Напярэдадні Новага 2016 года ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць унікальная навагодняя выстава, створаная супрацоўнікамі музея, – “Навагодняя казка”.

– Мэта, якую мы перад сабой ставілі, ствараючы гэтую выставу, – паказаць людзям, як святкаваўся Новы год ў ранейшыя часы, і як ён святкуецца зараз, – зазначыў Край.бай захавальнік фондаў Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Павел Картавік. – У нас, ва ўсходніх славянаў, дата святкавання Новага года здолела памяняцца ажно тры разы. Спачатку яго адзначалі 1 верасня, потым – 1 сакавіка, а ўжо з часоў Пятра І пачалі святкаваць Новы год 1 студзеня. Разам з усім гэтым змянілася і сама афарбоўка свята. З прыняццем і распаўсюджваннем на тэрыторыі Беларусі  Хрысціянства галоўную ролю ў жыцці чалавека стала адыгрываць Раство Хрыстова. Менавіта з гэтым святам і звязана з’яўленне і ўпрыгожванне елак у нашых дамах.

Захавальнік фондаў Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Павел Картавік

Изображение 1

Навагодняя выстава адкрывае перад сваімі наведвальнікамі ўнікальны свет святочнага настрою і даўніны, дадаў ён. Эксклюзіўныя елачныя цацкі, паштоўкі, падарункі – усё гэта неад’емныя атрыбуты Новага года, якія можна пабачыць тут.

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Фігурка Дзеда Мароза, якая была выраблена ажно ў 1959 годзе, спалучаецца з елачкай, упрыгожанай сучаснай герляндай. Калекцыя савецкіх паштовак 60-х, 70-х гадоў ХХ стагоддзя суседнічае з сучаснымі яркімі і рознакаляровымі паштоўкамі. Па-сапраўднаму “зімовыя” карціны мастачкі Ліліі Трохалевай дадаюць выставе снега, якога сёлета так не хапае.

Изображение 4

Изображение 3

Изображение 2

– На тэрыторыі Смаргоншчыны першыя калядныя паштоўкі з’яўляюцца ў 90-ыя гады ХІX ст. Амаль на усіх прысутнічаюць выявы маленькага Езуса, свечкі – як сімвал святла, елкі. Массавае распаўсюджванне паштовак адбываецца ў савецкі час. Тэма Каляд, па зразумелых прычынах, на паштоўках нават не ўзгадваецца, але бачна спроба ўвязаць Новы год з нейкай сацыялістычнай тэмай, напрыклад, першым палётам чалавека ў космас. Дзесьці з 70-х гадоў ХХ ст. сюжэт паштовак робіцца ўжо нейтральным: зіма, санкі, дзеці і весялосць, – расказаў Павел Картавік.

Па яго словах, цацкі для ўпрыгожвання елак пачалі з’яўляцца ў другой палове ХІX ст. Першымі, хто пачаў упрыгожваць цацкамі елку, былі немцы. Цацкі з Заходняй Еўропы былі шклянымі і размаляванымі. Савецкія цацкі – больш простыя. Сённяшняя тэндэнцыя такая, што большасць цацак стараюцца рабіць з пластыку, гэта значна спрашчае іх захоўванне.

Зазначым, што экспазіцыя атрымалася тэматычная і атмасферная: яна дапамагае пранікнуцца пераднавагоднім настроем. Той, хто не паспеў наведаць “Навагоднюю казку”, можа гэта зрабіць яшчэ да сярэдзіны студзеня. Уваход на выставу бясплатны.

Сяргей ЮРЭВІЧ
Фота аўтара і з сайта
museumsmorgon.by

Читайте также

Игорёк и все-все-все. Борисовский форвард Игорь Монич мстит «Лиде» за прошлый сезон, вырывает у нее три очка и купается в любви молодечненцев
19 минут понадобилось борисовскому легионеру футбольного клуба «Молодечно» Игорю Моничу, чтобы сотворить то, что вся команда не смогла сделать на протяжении двух таймов игры с «Лидой». А именно – забить гол и вырвать победу со счетом 1:0. Игра проходила 31 августа в городе солнца.
В Минской области проходит голосование за лучшую соломенную фигуру. Победитель получит приз - 50 базовых величин
Лучшая соломенная фигура — ежегодный конкурс в регионе. Он позволяет сельчанам раскрыть свой творческий потенциал. И те из года в год удивляют полетом фантазии.
В Поставском районе водитель не справился с управлением и погиб
Авария произошла 5 сентября на подъезде к деревне Зарудье от автодороги Н-3300 «Юньки- Воропаево- Мерецкие».