Опубликовано: 05 ноября 2012, 11:11
15

Чацвёртыя Тышкевіцкія чытанні ў Валожыне перадалі эстафету Смаргоні (ФОТА)

Прафесіяналы музейнай справы і аматары краязнаўства сустрэліся ў актавай зале Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі 24 кастрычніка.

Аб гэтым Краю расказала дырэктар Валожынскага раённага музея Наталля Лоўчая.

“Пачалі адразу, як толькі прыехалі першым аўтобусам нашы госці, – у 10.00, – расказвае дырэктар музея. – Экскурсія па Валожыне дазволіла паказаць гасцям цікавыя гістарычныя і сучасныя аб’екты, тое са спадчыны, што захаваў час”.

Пачэснымі гасцямі чытанняў сталі дэлегацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (Мінск) і Вілейскага краязнаўчага музея, які прымаў чытанні летась. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў прадстаўлялі загадчыца кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства, доктар гістарычных навук, прафесар універсітэта культуры і мастацтваў Марыя Бяспалая і прафесар кафедры культуралогіі, доктар культуралагічных навук гэтага ўніверсітэта Аляксандр Смолік. Вілейская дэлегацыя складалася з сямі работнікаў музея на чале з яго дырэктарам Сяргеем Ганчаром.

Міхаіл Міхалевіч з Вілейкі

Изображение 1

Старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава

Изображение 2

Тэмай чытанняў былі абраны “Сучасныя тэндэнцыі ў камплектаванні фондаў рэгіянальных музеяў як працяг традыцый Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў”.

Даведка: Браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы – вядомыя грамадскія дзеячы і навукоўцы, археолагі, гісторыкі і этнографы. У 1842 годзе яны заснавалі ў родавым маёнтку Лагойск першы на Беларусі музей, адкрыты для шырокай публікі.

log.museum.by

У якасці слухачоў былі запрошаны супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея і вучні трох дзясятых класаў гімназіі №1 горада Валожына.

“Прамовы былі вельмі цікавыя, кожная на пэўную тэму. Уразіла выступленне спецыяліста Вілейскага музея Кацярыны Сушко. Яна выступіла з лекцыяй “Патэнцыял сучасных лекцыйных практык у музеі на прыкладзе культурна-адукацыйнага праекта ART-Вилейка”. Дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар асвятліў тэму “Праблемы і перспектывы развіцця рэгіянальных музеяў”. Аляксандр Смолік прадставіў праект “Забытыя імёны”, звярнуўшыся да жыццёвага шляха Іосіфа Гашкевіча.

Чытанні працягваліся да 14.00.

“Валожынскі раённы музей толькі пачынае сваю дзейнасць – адчыніў дзверы ў 2010 годзе. Таму матэрыялы, якімі папоўніліся фонды, абавязкова будуць выкарыстаныя ў працы”, – адзначыла Наталля Лоўчая.

Яна патлумачыла, што ў спіс гарадоў, якія прымаюць чытанні, Валожын трапіў невыпадкова. “Валожынам некалі валодалі далёкія сваякі братоў Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў. Да нашага часу захаваліся пабудаваныя імі рэзідэнцыя, касцёл Святога Юзэфа, царква святых Канстанціна і Алены. Апошнія ўладальнікі Валожына, якія жылі тут з 1903 года да пачатку Другой сусветнай вайны, таксама насілі прозвішча Тышкевіч”.

Тышкевіцкія чытанні, першыя з якіх адбыліся ў 2009 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (Мінск), прымалі затым Лагойск, Вілейка і Валожын. Пятыя Тышкевіцкія чытанні ў наступным годзе адбудуцца ў Смаргоні.

Вольга НЯЎЗОРАВА
Фота Кацярыны СУШКО



Читайте также

«Выглядят минимум на десять лет моложе». Учительница литературы из Молодечно стала учителем восточных танцев
Молодечненка Жанна Кудренко в 40 лет увлеклась восточными танцами, а в 45 — стала их преподавать. В новую профессию она пришла, отработав до этого 25 лет учителем русского языка и литературы.
ПЦР-исследования на COVID-19 можно сделать только в государственных лабораториях
Минздрав отменил проведение ПЦР-исследований на COVID-19 в лабораториях частных медицинских центров.
Пока рыбаки спали у Вилейского водохранилища у них сгорел автомобиль
Ночью 20 мая в центр оперативного управления Вилейского РОЧС поступил звонок о том, что на берегу Вилейского водохранилища горит автомобиль.