Опубликовано: 07 ноября 2016, 15:22
59

Прэзентацыя кнігі пра гісторыю в. Ясюкі на Пастаўшчыне прайшла 5 лістапада ў бацькоўскай хаце аўтараў (фота)

5 лістапада ў в. Ясюкі на Пастаўшчыне адбылася прэзентацыя кнігі “Ясюкі – вёсачка над азёрамі”, сааўтарамі якой з’яўляюцца актывістка ТБМ, пастаўскі літаратар, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №3 Аліна Латыш (Гінько) і яе родная сястра Ганна Венгура (Гінько) са сваёй дачкой Алесяй Венгура.

Кніга выдадзеная пры ўдзеле выдавецкай ініцыятывы “Сумежжа”. У ёй даследуецца гісторыя іх роднай і яшчэ жывой вёскі Ясюкі, што знаходзіцца ў трох кіламетрах ад мястэчка Варапаева, паведамляюць "Весткі". Вёска яшчэ ў 30-я гады ХХ стагоддзя мела больш 300 жыхароў, якія апрацоўвалі 240 гектараў зямлі, а зараз засталіся толькі 23 пастаянна пражываючых жыхары. Кніга распавядае пра геаграфічнае становішча Ясюкоў, пра некалькі версій паходжання назвы вёскі.

Аўтары распавядаюць пра жыццё і быт сваіх землякоў у розныя перыяды ХХ стагоддзя. Кніга багата ілюстраваная персанальнымі і сямейнымі фотаздымкамі мясцовых жыхароў, утрымлівае тры планы-мапы размяшчэння вясковых дамоў у 30-я, 60-70-я гады ХХ стагоддзя і ў 2016 годзе.

Традыцыйна першая прэзентацыя кнігі адбылася ў суботу, 5 лістапада, у самой вёсцы Ясюкі ў бацькоўскай хаце аўтараў. На імпрэзу прыйшлі ўсе цяперашнія яе жыхары. Аўтары кнігі паказалі аднавяскоўцам шмат слайдаў з фотаздымкамі. Усе жыхары атрымалі ў падарунак кнігі з подпісамі аўтараў.

У канцы выступоўцы і вяскоўцы сабраліся за агульны круглы стол, дзе за кубкамі кавы, гарбаты і шматлікімі пачастункамі ўспаміналі мінулыя гады жыцця, сваіх землякоў. Гучалі песні, якія раней часта спявалі ў гэтай вёсцы.

Прэзентацыя кнігі “Ясюкі – вёсачка над азёрамі” ў Паставах адбудзецца ў пятніцу, 11 лістапада, ў 18.00 у памяшканні дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі (першы паверх). Уваход вольны.

У актыве розных пастаўскіх краязнаўцаў больш чым 40 напісаных і выдадзеных кніг пра гісторыю і культуру сваёй малой радзімы. І вось зараз чарговы раз парадавала аматараў лакальнай гісторыі 

Изображение 1

Изображение 2



Читайте также

«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
28 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.