Фестиваль средневековой культуры «Гольшанский замок»

Цікавы сваімі міфамі і легендамі замак роду Сапегаў у Гальшанах у дзясяты раз запрашае прыхільнікаў сярэднявечнай культуры, аматараў рыцарскіх турніраў і народных рамёстваў, аматараў аўтэнтычнай музыкі і касцюміраваных прадстаўленняў на юбілейны рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак».

Акрамя абноўленай Паўночнай вежы замка, гасцей свята чакае мноства сюрпрызаў і падарункаў, сярод якіх віртуальная экскурсія і выстава стэрэа-карцін «Наша гісторыя ў стэрэавыявах», а таксама дэманстрацыя 360-градусных панарам Гальшанскага замка ад культурна-асветніцкага праекта VLK3D.

Пачатак фестывальнага дня пакладзе тэатралізаваны пралог «Сапега праз стагоддзі вітае гасцей». Урачыстае адкрыццё фестывалю пачнецца з дэгустацыі знакамітага гальшанскага перніка і выступлення гурта «Стары Ольса».

Далей дзённую праграму працягне тэатралізаванае коннае шоу «Крылатая слава Гальшанскіх зямель» конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора» і ваенна-гістарычнага клуба «Секерж» з Мінска.

Выдатным падарункам усім гасцям фестывалю стануць турніры лучнікаў з выкарыстаннем 3Д-мішэняў, а таксама паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шатландская пяхота».

На пляцоўцы «Рыцарскі стан» ля сцен замка збяруць сваіх прыхільнікаў рыцарскія турніры і бугурты – адно з самых займальных відовішчаў свята. Дзякуючы ім глядач акунецца ў чароўную атмасферу сярэднявечча.

Вулічны тэатр «Вір» з Мінска запрашае гасцей паўдзельнічаць у майстар-класе па хадзьбе на хадулях.

Зачараванне харэаграфічнай культуры мінулага прадставяць танцавальныя калектывы «SOLЕIL» і «1410» (г. Мінск).

Удзельнікаў вячэрняй праграмы фестывалю чакае незабыўная музычная імпрэза вядомых гуртоў сярэднявечнай музыкі «ЛІТЫ ТАЛЕР», «NEVRIDA» і «PAWA» (г. Мінск). Яскравае тэатралізаванае фаер-шоу пакажа тэатр «Вір». Незабыўным відовішчам стане 3Д-мапінг шоў на сценах Паўночнай вежы.

Завершыцца фестываль яркім феерверкам.

Гасцей свята чакаюць таксама майстар-класы па ганчарнай справе, кавальскім рамястве, чаканцы манет на пляцоўцы «Горад майстроў». Для маленькіх удзельнікаў фестывалю будзе працаваць спецыялізаваная «ДЗІЦЯЧАЯ ПЛЯЦОЎКА».

Упершыню на тэрыторыі замка будзе арганізавана сетка інтэрактыўных пляцовак «ГЕТМАНСКІ СТАН», дзе рэканструктары правядуць экскурс і раскажуць пра жыццё і побыт сярэднявечнага чалавека. Жадаючыя змогуць наведаць пляцоўкі: «Рыцарскі стан», «Школа маладога байца», «Рыцарскія стайні», «Школа фехтавання», «Палявы шпіталь», «Гарбарная майстэрня», «Рамеснікі» і «Палявая кузня».

Аматарам актыўнага адпачынку Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча прапануе экскурсіі па аграгарадку Гальшаны: пешая экскурсія і аўтобусная экскурсія «Падарожжа па Ашмянскім краі».

Фестываль «Гальшанскі замак» мае сваю дзесяцігадовую гісторыю і традыцыі, з'яўляецца культурным брэндам Ашмянскага рэгіёну.

Запрашаем усіх аматараў сярэднявечнай культуры, гісторыі і таямніц атрымаць асалоду ад наведвання старажытных Гальшан, убачыць Паўночную вежу замка, стаць удзельнікамі непаўторнага свята.

Квіткі: для дарослых – 10 руб., для дзяцей да 12 гадоў – 7 руб. Дзецям да 5 год бясплатна.