Опубликовано: 04 июня 2021, 13:52
1125

З'явілася праграма ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021»

Нагадаем, фестываль «Маладзечна-2021» пройдзе 11-12 чэрвеня.

Праграму друкуе «Маладзечанская газета».

11 чэрвеня

10.00, выставачнае фае Палаца культуры – адкрыццё выставы «Фестываль. Духоўнасць. Культура» (падарожжа па старонках фестывальнай гісторыі)

10.30, канцэртная зала Палаца культуры – ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

15.00, канцэртная зала Палаца культуры – III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні (у суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга)

12.00, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» – спектакль «Казкі з куфэрка» (па матывах беларускіх народных казак для дзяцей малодшага ўзросту)

12.30, Мінскі абласны краязнаўчы музей – персанальная выстава скульптара, ураджэнца Мінскай вобласці, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Фінскага «Спявак культуры краю»

15.00, малая зала Палаца культуры – творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі Анастасіяй Масквіной

17.00, Мінскі абласны драматычны тэатр – спектакль «На другі дзень Сёмухі»

21.30, Летні амфітэатр – урачыстае адкрыццё юбілейнага, ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021». Прэм’ера канцэрта «Талака», прысвечанага творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і генія беларускай песні Ігара Паліводы, у выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга (у час канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні).

Феерверк.

12 чэрвеня

10.30, канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ – канцэрт акадэмічнай музыкі «У гонар беларускай музычнай будучыні» творчых калектываў заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга

11.00, Мінскі абласны драматычны тэатр – спектакль «Проста Мяфа»

11.00, канцэртная зала Палаца культуры – гала-канцэрт «Маладзічок» запальвае зоркі» лаўрэатаў ІX Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2021»

14.00, зала ўрачыстасцей Палаца культуры – аўтарскі праект Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» тэлеканала «Беларусь 3» (госці праграмы – старшыня ГА «Беларускі саюз кампазітараў» Алена Атрашкевіч, першы намеснік старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алена Стэльмах, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Cуша)

15.00, канцэртная зала музычнага каледжа імя М.К. Агінскага – творчы праект «Сімфанічная рапсодыя»

16.00, малая зала Палаца культуры – музычна-паэтычная гасцёўня «Святло Радзімы. Радасць Перамогі» з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі, фіналістаў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

17.00, канцэртная зала Палаца культуры – спектакль «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

21.30, Летні амфітэатр – канцэрт-закрыццё ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021». Юбілейная канцэртная праграма «Маладзечна – насустрач шлягерам» з удзелам зорак беларускай эстрады, пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў

13 чэрвеня

18.00, Палац культуры – канцэрт «Прысвячэнне песняру» Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» (праграма прысвечана 80-годдзю заснавальніка ансамбля народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна)

Акрамя асноўных мерапрыемстваў, фестывальная праграма прапануе шэраг іншых.

11 чэрвеня

13.00, канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага – аўтарскі праект кампазітара Дзмітрыя Лыбіна «Гісторыя і сучаснасць. Музычныя інструменты розных эпох»

16.00, канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага – канцэртная праграма «Музыка беларускіх кампазітараў» народнага духавога аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага

17.00, тэлепраграма Маладзечанскага кабельнага тэлебачання – тэлеперадача «У аб’ектыве» з удзелам творчых асоб Беларусі

18.00, касцёл Святога Юзафа – канцэрт беларускай духоўнай музыкі ў рамках культурна-адукацыйнага праекта «Музыка беларускіх кампазітараў – пакаленню XXI стагоддзя» ў выкананні харавога ансамбля «Concertino» Беларускага саюза кампазітараў

12 чэрвеня

17.00, Чысцінскі сельскі Дом культуры – канцэртная праграма ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга

Напярэдадні фестывалю ўздоўж парку Перамогі будзе прадстаўлены арт-праект «Фестывальны шлях» з яго яскравымі момантамі і падзеямі.

На вуліцах горада, інфармацыйных стэндах у рамках праекта «Роднае слова» будуць размешчаны каляровыя макеты і афішы, якія прадэманструюць каларыт і багацце беларускай мовы, пасадзейнічаюць цікавасці жыхароў і гасцей горада да роднага слова і беларускай культуры.

На працягу фестывальных дзён на Цэнтральнай плошчы, вуліцы Прытыцкага, у парку Перамогі, ля кінатэатра «Радзіма» будуць працаваць адкрытыя пляцоўкі.

Больш інфармацыі пра Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» можна знайсці на сайце festyval.by, а таксама ў спецыяльнай рубрыцы Kraj.by. Тэл. 73-00-92 (інфармацыйны аддзел Палаца культуры).

Читайте также

Ксения Казак: «Будьте внимательны и не доверяйте малознакомым людям, чтобы не стать потерпевшим в уголовном деле»
Старший помощник прокурора Молодечненского района Ксения Казак рассказала, как не стать жертвой хищений имущества путем модификации компьютерной информации.
Отдохнул на Вилии у костра. На 41-летнем мужчине в Сморгонском районе загорелась одежда
В больнице лечит ожоги 41-летний мужчина, который неудачно жег костер на берегу реки Вилии возле деревни Клиденяты Сморгонского района. Спасателям сообщили об инциденте 13 декабря.
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.