Опубликовано: 03 февраля 2022, 10:36
1114

У Будслаўскім касцёле плануюць скончыць рамонт даху праз два гады, а рэстаўрацыя інтэр'ераў расцягнецца на 11 гадоў

Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе паведаміў, што яшчэ патрэбна зрабіць для аднаўлення будынка і ў якія тэрміны.

Інфармацыю пра гэта размясціў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.

Ганак дэмантуюць, а потым рэстаўруюць

Касцёл у сацсетках адзначае, што трэба зрабіць хуткім часам. Па-першае – умацаваць купал: на гэта патрэбна 150 000 рублеў. А пры наяўнасці сродкаў – аднавіць купальны жывапіс.

Комплекс-навукова-даследчых работ і маніторынг стану канструкцый будынка касцёла патрабуе 140 000 рублеў у год. Таксама патрабуюцца грошы на праектныя работы, колькі – пакуль не вызначана.

Праект капітальнага рамонту будынка касцёла пачалі распрацоўваць у снежані 2021 года. У гэтым годзе пад усім будынкам абудзецца ўзмацненне падмуркаў. Зробяць гідраізаляцыю і адвод грунтавых вод: неабходны дадатковыя даследаванні тэрыторыі з геарадарам. Як адзначаецца, гэта самая галоўная задача.

Ганак дэмантуюць для ўмацавання падмурка, пазней абудзецца яго ўзнаўленне. Сцены і скляпенні маюць шмат расколін, магчыма выпадзенне часткі падпружнай аркі ў правым нефе. Таму іх будуць узмацняць.

Таксама ў 2022 годзе плануюцца работы па мантажу электраправодкі, рэстаўрацыя купала.

Пачнуцца работы па рэстаўрацыі касцёла Наведвання Найсвяцейшай Панны Марыі.

Самыя доўгія – работы па фрэскаваму жывапісу

У наступным 2023 годзе працягнецца ўзмацненне падмуркаў, работы па гідраізаляцыі цокальнай часткі, дрэнажу і ганку. Часовае пакрыццё даху дэмантуюць і зробяць сталы дах. ️Заканчэнне работ па асноўным даху плануецца ў 2024 годзе.

Самы доўгі працэс займе рэстаўрацыі інтэр'ераў: з 2024 па 2033 год. Работы могуць праводзіцца толькі з мая па верасень. Доўгі тэрмін звязан з павольным прасыханнем сцен і працэсам выхаду соляў на фрэскавы жывапіс.

Пытанне аб рэстаўрацыі аргана застаецца адкрытым, адзначаецца ў сацсетках  касцёла.

Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе паведаміў, колькі грошай было сабрана і выдаткавана. Усяго сабралі 1 392 472 рублеў, 627 970 – ахвяраванні ад фізічных асоб, 565 224 – спонсарская дапамога ад юрыдычных асоб, 30 000 – сродкі рэспубліканскага суботніка.

Вядуцца даследаванні і разлік патрэбных сум для іх выканання. Засталося 68 333 рублеў.

Больш пра аднаўленне пасля пажару ў Будслаўскім санктуарыі чытайце ў спецыяльнай рубрыцы.

Фатаграфіі з інстаграм-акаунта budslau



Читайте также

«Помоги себя заметить». Госавтоинспекция проводит единый День безопасности
Сегодня, 29 сентября, отдел ГАИ Молодечненского РОВД проводит мероприятия единого Дня безопасности дорожного движения под девизом «Помоги себя заметить!».  
С 1 октября подорожают некоторые марки сигарет
Белорусские производители и импортеры сигарет имеют право ежемесячно декларировать максимальные розничные цены на табачные изделия.
Мужчина из Полоцка заблудился в глубокском лесу – друг помог спасателям его найти
В лесу возле деревни Мосар Глубокского района вечером 28 сентября спасатели нашли заблудившегося 37-летнего мужчину.