У Браславе праходзіць выстава лялек маладзечанкі Святланы Кузьмічовай
У Браслаўскім раённым аб’яднанні музеяў праходзяць дзве цікавыя экспазіцыі аўтарства Святланы Кузьмічовай з Маладзечна.
Жанчына ўжо шмат часу займаецца вырабам аўтарскіх лялек і стварае з іх сюжэты па розных казках, паведамляе «Браслаўская звязда».
Менавіта такія кампазіцыі і выстаўлены ў музеі традыцыйнай культуры. Многія героі створаны на матывах твораў школьнай праграмы. Калі глядзіш на цацкі, здаецца, быццам казка ажыла, настолькі тонка перададзены настрой.
А вось у выставачнай зале па вуліцы Савецкай прадстаўлены лялькі розных гадоў. Іх у калекцыі Святланы – больш за сотню. Самай старой – каля 70 гадоў. Яны выраблены ў розных краінах. Жанчына купляе лялькі, рэстаўрыруе, шые ім адзенне.
Алена НАБЕЕВА
Фатаграфіі з сайта braslav-star.by
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter