У Мядзельскім раёне знайшлі апенькі. І вось, што расказаў навуковы супрацоўнік
Жыхарка раёна зрабіла фатаздымкі грыбоў 2 студзеня каля вёскі Альшэва.
Аб гэтым піша «Нарачанская зара».

Навуковы супрацоўнік аддзела сектара харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу Ігара Махавіка расказала:
– Хутчэй за ўсё, гэта апенька зімовы або фламуліна, ён можа даваць плоданашэнне на працягу ўсяго сезону, – адзначыў ён. – Часцей за ўсё, калі мы бачым марынаваныя апенькі ў слоіках у краме, гэта і ёсць фламуліна. Яго культура актыўна асвоена і вырошчваецца як прамысловая культура ў краінах Азіі. Таксама прадаецца грыб з японскай назвай «энакітакі», але гэта зноў апенька зімовы. У нас ён сустракаецца даволі часта на клёнах і вербах, а таксама на ліпах. Улетку яго можна зблытаць з падобнымі атрутнымі грыбамі, але ўзімку гэтага не адбываецца.
Фота за сайта narachanka.by






