Опубликовано: 06 марта 2014, 16:01
41

Пад Глыбокім успаміналі расстраляных падчас Другой сусветнай вайны ксяндзоў (ФОТА)

4 сакавіка ва ўрочышчы Барок, што недалёк ад Глыбокага, ушанавалі памяць мучанікаў Другой сусветнай вайны, сярод якіх былі святары Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацькавяк.

Ксяндзы былі расстраляныя 4 сакавіка 1942 г. ва ўрочышчы Барок.

Як піша catholicnews.by, ва ўрочышчы сабраліся парафіяне глыбоцкага касцёла. Каб памяць благаслаўлёных Мечыслава, Станіслава і Уладзіслава жыла доўга, кс. Мечыслаў выказаў жаданне пабудаваць на месцы смерці капліцу ў іх гонар.

Изображение 2

Даведка. Ксёндз Уладзіслаў Мацькавяк нарадзіўся 4 верасня 1910 г. у Сытках на Драгічыншчыне. Пасля сканчэння Віленскай духоўнай семінарыі працаваў вікарыем, у гады вайны – пробашчам у Іказні Браслаўскага раёна. У верасні 1941 г. пасля сканчэння Віленскай духоўнай семінарыі яму на дапамогу быў прысланы ксёндз Станіслаў Пыртак. Нягледзячы на забарону немцаў, абодва ксяндзы навучалі мясцовых дзяцей рэлігіі, за што і былі арыштаваныя. Спачатку немцы катавалі іх у Браславе, а 24 снежня 1941 г. святароў прывезлі ў Глыбокае. У другой палове студзеня да іх далучылі ксяндза з Дрысы Мечыслава Багаткевіча. У ноч перад расстрэлам ксяндзы адправілі сваю апошнюю святую Імшу.
catholicnews.by

Изображение 1

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Паводле catholicnews.by

Читайте также

Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.
40-летний вор задержан с «уловом» с трех кладбищ Вилейского района
Сыщики Минской и Гродненской областей вблизи городского кладбища в Вилейке задержали 40-летнего жителя Ошмянского района.
Открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна – 2025» посвятили Олегу Елисеенкову
Воспоминания об Олеге Елисеенкове, знаменитые артисты и известные хиты, фейерверк и приветствие министра культуры - чем запомнилось открытие XXIV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2025».